BE RU EN
rss facebook twitter

Vitebsk Social Design пройдзе ў Віцебску у траўні–верасні

11.05.2016
Vitebsk Social Design пройдзе ў Віцебску у траўні–верасні
Курс сацыяльна адказнага дызайна Vitebsk Social Design пройдзе ў Віцебску у траўні–верасні 2016 года.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя спецыялісты. Курс складаецца з 16 спатканняў з практыкуючымі прафесіяналамі з Мінска, Віцебска і Варшавы. Сярод іх — як супрацоўнікі студый, гэтак і дызайнеры-фрылансеры.

Заняткі адбываюцца ў траўні–чэрвені 2016 года. Працягласць кожнай сустрэчы — 1,5 гадзіны. Сустрэчы падзяляюцца на лекцыі і практычныя заняткі, падчас якіх удзельнікі рэалізуюць заданні выступоўцаў. На сустрэчах выступоўцы падзеляцца сваімі ведамі і досведам працы ў грамадска карысных праектах. Гэта пяляпшэнне гарадской прасторы, развіццё экалагічных ініцыятыў, афармленне падзей мастацтва і культуры, разнастайныя медыйныя і сацыяльныя праекты.

Сярод выступоўцаў: 
Ян Карпаў, "Студия Яна Карпова";
Аляксей Чаранкевіч, Яндэкс.Беларусь; 
Захар Шлімакоў, студыя Red Graphic;
Ігар Юхневіч, yukhnevich.com;
Кася Сырамалот, 34mag.net;
Ігар Сувораў і інш.

Пасля правядзення заняткаў удзельнікам будзе прапанавана рэалізаваць уласныя праекты па тэмах Курса. Тэрмін рэалізацыі праектаў: ліпень–верасень 2016 года, паведамляе vitebsk4.me.

Каб прыняць удзел у адборы ўдзельнікаў Vitebsk Social Design, запоўніце невялікую анкету па спасылцы: http://bit.ly/vsd2016 Апошні тэрмін падачы анкеты: 15 траўня 2016 г., 23:59.

Першая сустрэча адбудзецца: 21 траўня.

Арганізатары Vitebsk Social Design: УК "Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва", Сацыяльна-культурная ўстанова "Віцебск для мяне".

Тэлефон для дадатковых даведак: +375 29 899-98-27 (Кірыл).
E-mail: [email protected].

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео