BE RU EN
rss facebook twitter

Лявон Вольскі атрымаў прэмію "Freemuse" за выбітную працу для "свабоды музычнага выказвання" (відэа)

09.05.2016
Лявон Вольскі атрымаў прэмію "Freemuse" за выбітную працу для "свабоды музычнага выказвання" (відэа)
euroradio.fm
Музыка прысвяціў прэмію нябожчыцы жонцы Ганне.

Беларускі рок-музыка атрымаў узнагароду 8 траўня ў стакгольмскай «вёсцы Еўравізіі», паведамляе Белсат.

«Беларусь мае пераможцу, але ён забаронены ў сваёй краіне, таксама як і папярэдні ўладальнік прэміі Freemuse Рэмі Эсам у ягонай краіне», – сказаў са сцэны выканаўчы дырэктар Freemuse Оле Рэйтоў адносна жадання Стакгольму дадаць да «Еўравізіі» яшчэ адзін аспект – гісторыі забароненых музыкаў.

Са сцэны Вольскі выказаў падзяку за ўвагу «да ягонай сціплай персоны, музычнай дзейнасці і змагання за дэмакратычныя каштоўнасці» і асабістую падзяку Рэйтоў за тое, што той ездзіў на канцэрты Вольскага па ўсёй Еўропе:

«Я хачу, каб вы яшчэ раз зразумелі, што ў Беларусі ёсць сур’ёзная праблема са свабодай слова, – сказаў Лявон Вольскі пад пераклад былога амбасадара Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана. – Я прысвячаю гэтую прэмію маёй жонцы Ганне, якая не так даўно нас пакінула, і якая была маім прадусарам і дапамагала мне ў розных праектах у самыя цяжкія часы. Дзякуй усім!»

Разам з уладальнікам прэміі мінулага года, егіпцянінам Рэмі Эсамам Вольскі выканаў на сцэне песню «Чужы» з сольнага альбому «Грамадазнаўства» 2014 года.

Цяпер Лявон Вольскі збірае сродкі на новы альбом. Ужо сабрана 79 % ад патрэбнай сумы. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео