BE RU EN
rss facebook twitter

Яшчэ адзін смяротны прысуд прыведзены ў выкананне

06.05.2016
Яшчэ адзін смяротны прысуд прыведзены ў выкананне
belapan.com
На Валадарцы прывялі ў выкананне смяротны прысуд Сяргею Іванову.

Асуджаны да смяротнага пакарання Сяргей Хмялеўскі пад час выступу ў Вярхоўным судзе 6 траўня паведаміў, што ў “спецкалідоры” СІЗА №1 на Валадарцы знаходзіўся некаторы час у адной камеры з іншым смяротнікам, паведамляе ПЦ "Вясна".

Потым сукамерніка некуды павялі і зараз ён знаходзіцца там адзін. Жыхар Мачулішчаў Хмялеўскі заявіў пры разглядзе сваёй скаргі  ў Вярхоўным судзе, што суседа па камеры маглі расстраляць.

Вядома, што ў адной камеры з Хмялеўскім знаходзіўся Сяргей Іваноў. У ноч з 17 на 18 красавіка яго вывелі з камеры, а Хмялеўскаму загадалі сабраць асабістыя рэчы сукамерніка. Больш іванова Хмялеўскі не бачыў.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання"  Андрэй Палуда спраўдзіў інфармацыю у сваякоў Іванова. На жаль, яна цалкам падцвердзілася. На мінулым тыдні яны атрымалі паведамленне аб смерці сына. Найбліжэйшым часам яны павінны забраць пасведчанне аб смерці, а вось асабістыя рэчы растралянага яшчэ не вярнулі, -  адзначыў праваабаронца.

У сакавіку 2015 года Іваноў прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве знаёмай дзяўчыны і прысуджаны да расстрэлу.
На жаль, таямніца прывядзення ў выкананне прысуду дагэтуль ахоўваецца вельмі моцна і часам няпроста даведацца пра акалічнасці і дату расстрэлу.

Нагадаем, што на Валадарцы зараз утрымліваюцца асуджаныя да вышэйшай меры пакарання акрамя  Хмялеўскага яшчэ 2 чалавекі: Генадзь Якавіцкі і Іван Кулеш.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео