BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінспорту знайшлі грошы адправіць Гуркова на чэмпіянат свету па муай-тай

04.05.2016
У Мінспорту знайшлі грошы адправіць Гуркова на чэмпіянат свету па муай-тай
Еўрарадыё
Баксёр прасіў падкрэсліць ягоную падзяку міністэрству за такі аператыўны і паспяховы пошук сродкаў.

«Я на зборах, усё нармалёва, ідзе падрыхтоўка, на чэмпіянат еду!» — сказаў Віталь Гуркоў «Нашай Ніве»

«Атмасфера тут выдатная, усе займаюцца сваёй справай і не згадваюць ніякіх былых канфліктаў, задача стаіць быць маналітнай камандай і перамагаць», — дадаў баксёр.

Па яго словах, грошы на ягоную паезду на чэмпіянат свету па муай-тай, што пройдзе ў шведскім Ёнчопінгу з 19 па 28 мая, адшукаліся адразу ж, як толькі падняўся шум у інтэрнэце. Нагадаем, нядаўна вакол дзесяціразовага чэмпіёна свету разыграўся скандал. 

Пасля таго, як Гуркоў упэўнена перамог на чэмпіянаце Беларусі і прайшоў адбор на сусветнае першынство, стала вядома, што паездка ў Швецыю пад пагрозай нібыта праз «адсутнасць сродкаў».

Гэта тлумачылася тым, што Гуркоў не знаходзіцца на стаўцы ў Мінспорту — Віталь сышоў адтуль праз немагчымасць спалучаць знаходжанне ў зборнай і свае выступы ў Brutto. 

У адраз беларусы талакой за некалькі гадзін сабралі Гуркову 3000 еўра, неабходныя для паездкі. Аднак Віталь тады не узяў гэты грошы, сказаўшы, што лепш аддаць іх у дзіцячы дом. 


 


 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео