BE RU EN
rss facebook twitter

КЗ «Мінск» адмовіўся даваць залю для канцэрту памяці Ганны Вольскай

03.05.2016
КЗ «Мінск» адмовіўся даваць залю для канцэрту памяці Ганны Вольскай
Кіраўніцтва Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра адказала арганізатарам, што ня можа прадаставіць памяшканне для гэтага мерапрыемства.

Канцэрт памяці Ганны Вольскай было вырашана зладзіць менавіта ў КЗ «Мінск», бо з гэтай пляцоўкай звязана шмат успамінаў. Менавіта тут Ганна ладзіла прэзентацыю альбома «Тры чарапахі» гурту N.R.M. і маштабнае шоў-прэзентацыю альбому «Каралі раёну» праекту «Крамбамбуля». Канцэрт меркавалася правесці ў акустычным фармаце пры ўдзеле сяброў і калегаў сям’і Вольскіх. Але справа не дайшла нават да падачы на гастрольнае пасведчанне.

«Калі толькі мы загаварылі пра гэтую ідэю, Лявон выказаў меркаванне, што дазволу не дадуць. А мне здавалася, што памяць пра чалавека – гэта святое. Але я памыліўся. Нам адмовілі ў здачы залі ў арэнду», – паведаміў Tuzin.fm арганізатар канцэрту Ўладзімір Шаблінскі. Ён кажа, што спачатку кіраўніцтва КЗ «Мінск» сказала, што заяўленая дата 7 ліпеня ў іх вольная, але папрасіла час на «кансультацыю» з той нагоды, ці здаваць залю, потым прасілі спіс выступоўцаў, а пасля адмовілі. На той падставе, што ў гэтыя дні будзе праведзенае «дзяржаўнае мерапрыемства з удзелам органаў дзяржаўнай улады, сілавых міністэрстваў і ведамстваў».

Іншую дату ды іншае месца арганізатары канцэрту памяці Ганны Вольскай ня будуць выбіраць. «Абсалютна разумею рэакцыю Лявона, які сказаў, што ў гэтай краіне ня будзе рабіць ніякіх канцэртаў. Шукаць іншыя магчымасці зладзіць канцэрт тут я не бачу сэнсу, бо калі дадуць залю, то адмовяць у гастрольцы, а калі дадуць гастрольку і пойдзе рэклама, дык пацячэ этыленгліколь ці яшчэ што. Думаю, нават на хутары не далі бы зрабіць канцэрт. Мне вельмі непрыемна і балюча гэта ўсведамляць, але так яно і ёсць», – зазначыў Шаблінскі.

Папярэдняя спроба зладзіць канцэрт з удзелам Вольскага на хутары Арлоўшчына на Масленіцу таксама была безвыніковай.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео