BE RU EN
rss facebook twitter

Як беларусаў рыхтавалі да новага “мірнага атама” пасля аварыі на ЧАЭС

23.04.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Як беларусаў рыхтавалі да новага “мірнага атама” пасля аварыі на ЧАЭС
Мітынг у дзясятую гадавіну выбуху на ЧАЭС, Мінск, 1996. Фота Сяргея Брушко.
У нашай краіне рэакцыя на чарнобыльскую катастрофу прайшла шлях ад замоўчвання да ігнаравання.

Прынамсі, так лічыць гісторык Аляксандр Далгоўскі, які выступіў з дакладам на адпаведную тэму падчас канферэнцыі Беларускага архіва вуснай гісторыі і Лятучага ўніверсітэта “Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы”. 

На пераадоленне наступстваў Чарнобылю сыйдуць стагоддзі. Аднак Беларусі не спатрэбілася і 30 гадоў, каб забыць (ці проста не асэнсаваць?) маштабы аварыі і пачаць будаваць новую атамную станцыю. Ствараецца ўражанне, што на змену першапачатковым хаатычным дзеянням уладаў па ліквідацыі радыяцыйных наступстваў прыйшлі цалкам паслядоўныя і мэтанакіраваныя. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” прыводзіць асноўныя тэзісы выступоўцы.

Аляксандр Далгоўскі аналізаваў прааналізаваў  дзеянні ўладаў за ўвесь час пасля аварыі, разглядаў грамадскія пратэсты.

Асноўным спосабам вырашэння канфіктных сітуацый у перыяд так званай палітыкі замоўчвання 1986 – 1988 гадоў былі “чарнобыльскія” звароты ад грамадскасці. У гэты перыяд адным з галоўных захадаў па абароне несельніцтва ад радыяцыі стала стварэнне 30-кіламетровай зоны адчужэння.

– Дзяржавай гэта трактавалася як клопат аб здароўі людзей, а для пацярпелых яно стала сігналам аб рэальна існуючай радыяцыйнай небяспецы.

У публічны дыялог з уладамі ўступіла насельніцтва эвакуяванай зоны, а таксама жыхары суседніх рэгіёнаў. Людзі хацелі ведаць, што адбываецца, чаму кагосьці выселілі, а кагосьці не, чаму прывозяць людзей на медыцынскае абследаванне...

– Быў набор інфармацыйных фактаў, якя людзі маглі выкарыстоўваць для атрымання ільгот, прызнання пацярпелымі іпатрабавання эвакуацыі. Існавала частка людзей, так званыя “экалагічныя мігранты”, якія, не чакаючы дзеянняў улады, з’язджалі з забруджанай зоны самі. Але праз гэта яны “выпадалі” з афіцыйнага дыялога з уладай і не маглі патрабаваць жыллё ў новым месцы, – зазначыў Аляксандр Далгоўскі.

Паток лістоў меў калектыўны характар. Выселіўшы населены пункт, улады самі яшчэ не ведалі, ці будзе гэта высяленне канчатковым, становішча людзей было няпэўным, і яны пісалі калектыўныя звароты. Пік “крытычнай масы” пісьмовых пратэстаў прывёў да таго, што быў створаны своеасаблівы “сацыяльны кантракт”, у які дзяржава ўключыла даволі пераканаўчыя захады па гарантаванні бяспекі здароўя людзей. Вялікія сродкі былі затрачаны на дэзактывацыю: чысціліся дахі, у вёсках здымаліся пласты зямлі, клаўся асфальт – фактычна, для правінцыі стваралася сучасная гарадская інфраструктура.

У той жа час ніхто не адмяняў бюракратычных правалочак адносна звальненняў з працы і выдачы дакументаў на эвакуацыю. Тым не менш, у 1986 – 1988 гадах удалося збіць пратэстную хвалю і дасягнуць кампрамісу з большасцю пацярпелых. Частка з іх атрымала жыллё ў раёнах з прымальным радыяцыйным фонам. Што адметна, карты з пазнакай забруджаных і “чыстых” раёнаў ніхто не бачыў, першая такая карта была апублікаваная ў 1989 годзе.

– Для многіх было дастаткова атрактыўна працаваць у забруджанай зоне, таму што там былі досыць вялікія надбаўкі да зарплаты – фактычна двайны заробак. А рызыкі былі невідавочныя, і ўвогуле іх сведчанняў не было. Некаторыя нават спрабавалі перасяліцца ў заражаныя населеныя пункты, бо там існавалі льготы.

Аднак з наступленнем “мітынгавай дэмакратыі” “чарнобыльскі кантракт” страціў сваю моц, бо краіна паглыбілася ў фазу эканамічных праблем. Каб крыху зняць сацыяльную напружанасць, дзяржава вымушана была апублікаваць карту заражаных мясцін, аднак усю карціну чарнобыльскіх наступстваў яна не адлюстроўвала. Гэта справакавала яшчэ адну плынь зваротаў: “Чаму не пазначаны наш рэгіён?” альбо “Чаму наш населены пункт пазначаны як забруджаны, а мы нічога не атрымліваем?”, – абураліся людзі. Тады ўлады стварылі праграму па ліквідацыі аварыі на 1990 – 1995 гады, аднак людзі высоўвалі свае патрабаванні, хацелі ўдзельнічаць у яе распрацоўцы. Далей на “арэну” выходзіць Вярхоўны Савет, дзякуючы дэпутатам якога тэма катастрофы на ЧАЭС набывае зусім публічны характар. А затым з’яўляецца БНФ, які палітызуе гэтую тэму, заяўляючы, што Чарнобыль можна пераадолець у незалежнай дзяржаве пры дапамозе Захаду. Савецкія функцыянеры на гэта адказваюць, што ўсё гэта магчыма зрабіць у межах СССР.

Пачаліся працэсы мабілізацыі незадаволеных. Напрыклад, апроч вядомага Чарнобыльскага шляху, адбываліся шырокія пратэсты жанчын Нароўлі, аўтобусы з Хойнікаў збіралі людзей і везлі ў Маскву на сустрэчу з дэпутатамі.

Урэшце ў параўнанні з перасяленнем 1986 года (каля 10 тысяч чалавек) з забруджанай зоны было пераселена парадку 85 тысяч чалавек.

– Пасля абвяшчэння незалежнасці адбылася змена настрояў у грамадстве, бо галоўны вінаваты ў трагедыі – Савецкі Саюз – знік. Аднак праблемы засталіся, – адзначае Аляксандр Далгоўскі.

Значная іх частка датычылася размеркавання жылля, якое часта мела карумпаваны характар. Многія перасяленцы мелі праблемы з працай, і нават казалі, што ніколі б не з’ехалі з радыеактыўнай зоны, калі б ведалі, што іх чакае. Былі факты спекуляцыі льготамі.

З пераходам да парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі людзі атрымалі новую надзею, бо прэзідэнт паабяцаў, што цяпер будзе новае стаўленне да чарнобыльскай праблемы. Ён паспрабаваў яе дэпалітызаваць, мітынгі цяпер праходзілі ў вызначаных месцах і пад кантролем улады (за выключэннем Чарнобыльскага шляху). Але хутка людзі зразумелі, што заявы прэзідэнта насілі папулісцкі характар і мэтай іх было скарачэнне льгот і падрыхтоўка насельніцтва да выкарыстання ядзернай энергіі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео