BE RU EN
rss facebook twitter

У Курапатах усталявалі крыж у памяць Вацлава Ластоўскага

23.04.2016
У Курапатах усталявалі крыж у памяць Вацлава Ластоўскага
Фота: "Гістарычная праўда"
Афіцыйнае адкрыццё мемарыяла 29 красавіка.

У месцы масавых растрэлаў НКУС у урочышчы Курапаты пад Мінскам устаноўлены памятны знак у гонар бацькі беларускай гістарыяграфіі, акадэміка, гісторыка Вацлава Ластоўскага. Афіцыйнае адкрыццё помніка адбудзецца праз тыдзень, паведамляе партал «Гістарычная праўда».

Нагадаем, у 1910 годзе Вацлаў Ластоўскі выдаў “Кароткую гісторыю Беларусі” — першую кнігу, у якой аўтар абгрунтаваў беларускі характар Вялікага княства Літоўскага. Акрамя гэтага, у Ластоўскі абагульніў вядомыя факты пра мінулае Беларусі з погляду ўласна-нацыянальнай гісторыі (падзеі даведзены да 1905). У 1920-я гады Вацлаў Юстынавіч працаваў над “Нарысамі беларускай гісторыі”, якія па сутнасці ўяўляюць сабой першую беларускую энцыклапедыю гісторыі Беларусі і складзены з розных тэрмінаў і паняццяў з беларускай мінуўшчыны (машынапісны экзэмпляр захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі АН Літвы).

У 1925 годзе ён апублікаваў “Летапісца Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” паводле спісу Рачынскага. У 1926 годзе пабачыла свет галоўная праца Ластоўскага - манументальная “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца X да пачатку XIX стагодзьдзя”, у якой прыводзіліся цытаты на старабеларускай мове са шматлікіх старажытных кніг і рукапісаў.

Гэтае выданне ўяўляе сабой агляд “звыш 1000 важнейшых рукапісных кніг, грамат, старадрукаваных кніг з пачатку зараджэння беларускага пісьма (X ст.) аж да XIX ст.”.

У лістападзе 1929 года ён быў вызвалены з пасады сакратара Акадэміі навук БССР. 21 ліпеня 1930 Г. арыштаваны ДПУ па справе “Саюза вызвалення Беларусі”. Утрымліваўся ў турмах Масквы і Мінска. Пастановай Калегіі ДЦПУ СССР 10.4.1931 Г. высланы на 5 гадоў у Саратаў. 6 снежня 1930 Г. пазбаўлены звання акадэміка. Фармальнай прычынай стала публікацыя артыкула Я. Станкевіча “Дыспалаталізацыя і ў беларускай мове” (1928) у “Запісках аддзела гуманітарных навук”, выдадзеных Інбелкультам.

Працаваў загадчыкам аддзела рэдкіх рукапісаў біблітятэкі Саратаўскага універсітэта. Паўторна арыштаваны 20 жніўня 1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23 студзеня 1938 прыгавораны да расстрэлу “як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі”. Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 г.; па другім — 16 верасня 1958 г. Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у 1990 г.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео