BE RU EN
rss facebook twitter

У прадпрымальніка Макаева канфіскавалі тавару на 47 мільёнаў рублёў

20.04.2016
У прадпрымальніка Макаева канфіскавалі тавару на 47 мільёнаў рублёў
Судовыя выканаўцы канфіскавалі маёмасць прадпрымальніка і грамадзянскага актывіста Алеся Макаева, які не сплаціў штрафы, што яму прысудзілі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Як распавёў Алесь Макаеў, гэты тавар (у асноўным сантэхніка) быў арыштаваны адміністрацыяй рынку "Ракаўскі кірмаш", дзе прадпрымальнік арандаваў шапік.

Адразу пасля Новага году яго пазбавілі гандлёвага месца, бо ў яго была запазычанасць па аплаце арэнды. Да гэтай запазычанасці дадаліся яшчэ і штрафы за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, якія Макаеў не сплаціў.

"20 красавіка на "Ракаўскі кірмаш“ прыехалі судовыя выканаўцы з прадстаўнікамі крамы "Канфіскат“, загрузілі ў машыну мыйкі, змяшальнікі, змеевікі на агульную суму 47 мільёнаў беларускіх рублёў, — колькі ўмясцілася ў аўтамабіль. Драбязу не сталі апісваць. Да іх дайшлі тры пратаколы (за студзень і люты) на 30 мільёнаў, а ўсяго на мяне складзена каля дзясятка пратаколаў. Так што пратаколы яшчэ будуць даходзіць", - адзначыў Макаеў.

Гэта ўжо не першая спроба канфіскаваць тавар Алеся Макаева: судовыя выканаўцы прыходзілі да прадпрымальніка і грамадзкага актывіста яшчэ 15 красавіка, паведамляе “Радыё Свабода”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео