BE RU EN
rss facebook twitter

Добраахвотнік «Правага сектару», якога судзяць у Мінску, хоча сустрэцца з кіраўніком КДБ

18.04.2016
Добраахвотнік «Правага сектару», якога судзяць у Мінску, хоча сустрэцца з кіраўніком КДБ
svaboda.org
У Фрунзенскім раённым судзе Мінска судзяць жыхара Наваполацку, добраахвотніка «Правага сектару», якога ў леташнім лістападзе затрымалі на чыгуначным вакзале сталіцы.

Сёння адбыўся першы дзень разгляду справы. У судзе абвешчаны перапынак да заўтра, 10:30.

Сапраўднае прозвішча хлопца ад нараджэння – Посmпех. Пракурор зачытаў дакумент, якім Тарасу Поспеху дазвалялася змяніць прозвішча на Аватараў. Уліковая даведка ў ваенкамаце на імя Посmпеха знішчылася.

Журналіст «Белсату» занатавала галоўныя моманты першага дня суда.

На пачатку працэсу падсудны звярнуўся да прэсы, якой у залі было вельмі багата, не здымаць яго буйным планам, таму што «за час знаходжання пад вартай з ім адбыліся некаторыя змены». Якія менавіта, ён не патлумачыў.

Судовыя слуханні пачаліся з допыту сведак.

Першы сведка – грузчык Ігар Вашкевіч. У ноч затрымання Посьпеха ён знаходзіўся ў залі чакання на 3 паверсе вакзала. Ён фігуруе ў справе ў якасці панятога: ён падпісваў пратакол вобшуку Посьпеха ў дзяжурнай частцы міліцыі на станцыі «Мінск-Пасажырскі».

Ігар Вашкевіч сведчыў, што шэўроны, карткі, чырвона-чорны сцяг і іншыя рэчы ўжо ляжалі на стале, калі ён зайшоў у кабінет міліцыі.

Тым не менш ён падпісаў пратакол асабістага догляду Посьпеха. На пытанне адвакаткі, чаму ён гэта зрабіў, калі не бачыў самаго працэсу вобшуку, ён адказаў: «Мне трэба было на працу».

Наступны сведка, супрацоўнік патрульна-паставой службы Ігар Шуст пацвердзіў, што панятыя бачылі толькі вынікі вобшуку, але не працэс. Адвакатка задала пытанне: «Чаму выклікавалі панятых, калі тыя не бачылі працэдуры?», на што ён не знайшоў што адказаць.

У паказаннях сведак выявіліся супярэчнасці. Паняты Вашкевіч казаў, што «пры мне Аватараў выдаў гранату». Міліцыянт Шуст сведчыў, што гранату і пісталет з кішэні падсуднага дастаў аператыўны супрацоўнік у пакоі аператыўнай групы.

Паводзіны Посьпеха робяць уражанне разняволенага чалавека, якога вельмі смяшыць тое, што адбываецца. Падчас допыту сведак Тарас не хавае ўхмылак, часам сам пачынае адказваць на пытанні, які задае сведкам.

Суддзя некалькі разоў рабіла яму заўвагі і тлумачыла, каму ён мае права задаваць пытанні.

Робячы заяву пра сустрэчу са старшынём КДБ Вакульчыкам, Посьпех сказаў, што не можа тлумачыць усё ў прысутнасці СМІ, бо ў СІЗА яго катавалі.

Абвінавачаны заявіў, што ягоным апошнім месцам жыхарства была Навагродзіўка ў Данецкай вобласці Украіны.

У Тараса Посьпеха ёсць 3-гадовы сын, сам ён халасты.

Інфармацыя, якая стала вядома пра падсуднага падчас першага дня.

Падсудны заявіў, што ў СІЗА яго прэсуюць, кідаюць у так званыя «прэс-хаты», дамагаючыся ад яго прызнання.

Посьпех (Аватараў) звярнуўся да старшыні КДБ і суду. Ён выступіў з прапановай правесці дыспут аб праблемах нацыянальнай свядомасці беларусаў. Таксама падсудны звярнуўся да суду з просьбай ужыць да яго амністыю, прымеркаваную да 70-годдзя Перамогі, і вызваліць. Але прапановы былі адхіленыя.

Посьпеху не далі вывучыць матэрыялы справы. Ён папрасіў адкласці працэс, бо следчы Кука даў яму 4 гадзіны на азнаямленне з матэрыяламі справы, якія займаюць 4 тамы. І гэтае хадайніцтва суд адхіліў.

Посьпех часткова прызнаў віну: што правёз сігнальную вучэбную гранату, але не лічыць яе баявой, як вырашыла следства. Віну адносна другой гранаты, самаробнай, не прызнаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео