BE RU EN
rss facebook twitter

Брэсцкія сацыял-дэмакраты падалі заяўку на Першамай

18.04.2016
Брэсцкія сацыял-дэмакраты падалі заяўку на Першамай
Архіўнае фота. Дэманстрацыя 1 мая 2013 года ў Брэсце
Брэсцкая абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) накіравала ў мясцовы гарвыканкам заяву на правядзенне дэманстрацыі пад сацыяльнымі лозунгамі.

Мэтамі дэманстрацыі з'яўляюцца абарона працоўных, сацыяльных і палітычных правоў грамадзян Беларусі; выказванне пратэсту ў сувязі з прыняццем Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”; выказванне пратэсту ў сувязі з павышэннем пенсійнага ўзросту; патрабаванне вяртання ў страхавы пенсійны стаж тэрміну службы ў войску, адпачынку па дагляду за дзіцём, вучобы ў вышэйшых навучальных установах, перыяду дагляду за інвалідам першай групы або дзіцём-інвалідам, а таксама за састарэлымі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, атрымання дапамогі па беспрацоўі і інш .; аб'яднанне намаганняў грамадзян у барацьбе за свае сацыяльна-эканамічныя правы. Арганізатары мяркуюць, што дэманстрацыя пройдзе па цэнтральных вуліцах Брэста і збярэ каля 700 удзельнікаў.

Як адзначыла старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП Ганна Канюс, сёлета першамайскую дэманстрацыю было вырашана перанесці на 7 мая з-за праваслаўнага Вялікадня, якая выпадае на адзін дзень з Днём міжнароднай салідарнасці працоўных, паведамляе ПЦ "Вясна".

“Сёння мы назіраем, што дзеючая ўлада не здольная справіцца з эканамічным крызісам у Беларусі і перакладае яго наступствы на плечы простых грамадзян. Бюджэт папаўняецца не за кошт развіцця рэальнага сектара эканомікі, а за кошт скарачэння сацыяльных выплат і парушэння гарантый перад грамадзянамі краіны. Таму мы лічым актуальнымі патрабаванні, якія ўзгадалі ў сваёй заяўцы”, - паведаміла Ганна Канюс. Аналагічныя заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў пад сацыяльнымі лозунгамі сацыял-дэмакратамі пададзеныя ў Бярозаўскім і Лунінецкім раёнах Брэсцкай вобласці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео