BE RU EN
rss facebook twitter

Гербу Магілёва вярнулі Пагоню

17.04.2016
Гербу Магілёва вярнулі Пагоню
Радыё Свабода
Старадаўні беларускі сімвал умацавалі ў святлодыёдныя гербы гораду, якія вешаюць як упрыгожванні на слупах ліній электраперадач, што на ўездзе ў абласны цэнтр з мінскага напрамку.

Раней у прадпрыемстве «Магілёўсвятло» заяўлялі, што Пагоню ў гарадскі герб уштукаваць тэхнічна немагчыма, піша "Радыё Свабода".

Неўзабаве пасля публікацыяў у незалежных медыя пра тое, што герб Магілёва без Пагоні парушае не толькі афіцыйнае апісанне гарадскога сімвала, але і ўказ Аляксандра Лукашэнкі, якім кіраўнік дзяржавы зацвердзіў гэтае апісанне, Пагоню вярнулі магілёўскаму гербу.

У старым варыянце ўпрыгожвання замест Пагоні была адтуліна.

Цяперашні герб горада гістарычны. У 1661 годзе Магілёву яго надаў кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі Ян Казімір Ваза. Тады гораду вярнулі Магдэбурскае права, якога пазбавілі ў 1654 годзе, калі гараджане ўпусілі ў горад маскоўцаў, што прыйшлі вайной на беларускія землі. 1 лютага 1661 года магілёўцы паўсталі і перабілі маскоўскі гарнізон. Гораду вярнулі Магдэбурскае права і надалі новы герб з Пагоняй.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео