BE RU EN
rss facebook twitter

За тыдзень да гадавіны Чарнобыля ў Мінску пройдзе «Атамэкспа»

13.04.2016
За тыдзень да гадавіны Чарнобыля ў Мінску пройдзе «Атамэкспа»
Трохдзённая канферэнцыя ў «Белэкспа» пройдзе пры падтрымцы «Росатома».

У Нацыянальным выстававым цэнтры «Белэкспа» 19-21 красавіка пройдзе VII міжнародная выстава і канферэнцыя «Атамэкспа». Мерапрыемства ладзіцца з ініцыятывы беларускага Мінэнэрга і пры падтрымцы расейскай дзяржкарпарацыі «Расатам».

На выставе абяцаюць прадэманстраваць найноўшыя тэхналогіі праектавання, будаўніцтва, выкарыстання і бяспекі атамных электрастанцыяў, забяспечыць эфектыўныя пастаўкі абсталявання Беларускай АЭС, судзейнічаць падрыхтоўцы кадраў і забесьпячэнню ядзерным палівам. У дзень адкрыцця выставы пройдзе круглы стол на тэму «Грамадская прымальнасць атамнай энэргетыкі».

У вітанні ўдзельнікам канферэнцыі гендырэктар «Росатома» Сяргей Кірыенка называе Беларускую АЭС, якую будуюць па расейскіх тэхналогіях, «узорным аб’ектам», паведамляе «Радыё Свабода».

«Будаўніцтва першай атамнай станцыі ў Рэспубліцы Беларусь шмат у чым вызначае яе энэргетычную незалежнасць і стане магутным стымулам для развіцця беларускай эканомікі», — піша ён.

Тым часам супраць будаўніцтва АЭС пратэстуе Літва: прэзідэнт Даля Грыбаўскайце прапаноўвала абмежаваць экспарт электрычнасці з Беларусі ў сувязі з «паспешлівым будаўніцтвам» АЭС, таксама афіцыйная Вільня абвінавачвае Мінск у невыкананні абяцанняў па АЭС, што да адказаў на пытаньні пра бяспеку. Спыніць будаўніцтва БелАЭС заклікалі і эколагі розных краінаў — якраз на нядаўнюю гадавіну аварыі на «Фукусіме». Беларускія эколагі таксама выступаюць супраць будаўніцтва АЭС ад самага пачатку.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео