BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску будуць судзіць добраахвотніка «Правага сектару»

11.04.2016
У Мінску будуць судзіць добраахвотніка «Правага сектару»
korrespondent.net
Жыхара Беларусі будуць судзіць за кантрабанду і незаконны абарот зброі.

У Фрунзенскім судзе Мінску 20 красавіка пачнуць судзіць жыхара Наваполацку Тараса Аватарава, добраахвотніка «Правага сектару», якога затрымалі ў лістападзе 2015 году на чыгуначным вакзале ў Мінску пасьля прыезду з Украіны.

Паводле звестак Следчага камітэту, у рэчах затрыманага была самаробная граната і пісталет «Макарава». Пра асобу затрыманага адпачатку СК паведамляў, што яму 26 гадоў, раней вучыўся ў Полацкім універсітэце, паведамляе "Радыё Свабода".

Тараса Аватарава будуць судзіць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу - кантрабанда зброі і незаконны абарот зброі. Яму пагражае да 8 гадоў зняволення.

Між тым у прадстаўнікоў «Правага сектару», да якіх беларускія журналісты звярнуліся па каментар пасьля затрымання Тараса Аватарава, узніклі сумненні адносна зброі, якую ён нібыта правёз праз мяжу з Украінай.

«Калі шчыра, фатаздымкі зброі, якую ў яго нібыта канфіскавалі, вельмі здзіўляюць. Пісталет Макарава тут рэдкасьць. На чорным рынку ён каштуе больш за 1000 долараў. А штука баксаў — дурныя грошы! АКС-74, напрыклад, каштуе ад 300 да 700 баксаў. Мы лічым, што яго маглі ўзяць „голым“, але з дакументамі. А іншае да справы ўжо прыклалі», — падзяліўся з Еўрарадыё сваім разважаннямі адзін з байцоў «Правага сектару».

Назіральнікі заўважаюць, што Тарасу Аватараву не інкрымінуецца артыкул аб наёмніцтве, паводле якога, як паведамлялі беларускія праваахоўнікі, былі заведзеныя дзясяткі крымінальных спраў на беларусаў, якія на розных баках удзельнічалі ў ваенным канфлікце ва Ўкраіне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео