BE RU EN
rss facebook twitter

Развітанне са Змітром Саўкам пройдзе ў панядзелак у касцёле св.Роха на Залатой Горцы

10.04.2016
Развітанне са Змітром Саўкам пройдзе ў панядзелак у касцёле св.Роха на Залатой Горцы
Мовазнаўца і журналіст будзе пахаваны на Заходніх могілках.

Развітанне з мовазнаўцам Змітром Саўкам пройдзе ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), што на Залатой Горцы ў Мінску, паведаміў у сваім Facebook журналіст Аляксей Мінчонак.

11:00—13:00. Развітанне, касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на праспекце Незалежнасці, 44-А (Залатая Горка).

13:00—14:00. Імша ў касцёле.

Па 14-й гадзіне — выезд на Заходнія могілкі.

15:00. Пахаванне

17:30. Развітальная вячэра, кавярня «Родны кут» (вул. Кастрычніцкая, 5).

“Ад касцёла да могілак і потым да кавярні будзе зарганізаваны транспарт, але зараз складана спрагназаваць дакладную колькасць людзей, якія захочуць развітацца з спадаром Змітром. Таму, калі ласка, калі ў вас ёсць магчымасць прыехаць сваім аўтам, то зрабіце гэта», - напісаў Аляксей Мінчонак.

Зміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Менску. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім абʼяднанні «Беларуская Майстроўня» (1979–1984). Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у суаўтарстве з В. Кіпелем; Нью-Ёрк–Менск, 2002) і «Беларускі клясычны правапіс» (у суаўтарстве з Юрыем Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Змітром Санько; Вільня–Менск, 2005).

Зміцер быў стваральнікам і кіраўніком моўнай службы «Белсату», а таксама адным з аўтараў праграмы «Моўнік».

У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры чыннай дапамозе валанцёраў стварыў моўны онлайн-сэрвіс «Добрапіс».

Зміцер Саўка хварэў на рак.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео