BE RU EN
rss facebook twitter

Дачка генерала Андэрса наведала магілы сталінскіх ахвяр у Курапатах

10.04.2016
Дачка генерала Андэрса наведала магілы сталінскіх ахвяр у Курапатах
Фота: "Радыё Свабода"
З Беларусі Анна Марыя Андэрс адправілася ў Расію, дзе сёння яна ўзначальвае дзяржаўную дэлегацыю на ўрачыстасцях у Катыні і Смаленску.

Упаўнаважаная кіраўніка Рады міністраў Польшчы па справах міжнароднага дыялогу Анна Марыя Андэрс у суботу ўшанавала памяць тысячы ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах пад Мінскам.

Андэрс разам з польскім амбасадарам у Беларусі Конрадам Паўлікам спачатку ўсклалі вянкі і запалілі свечкі ля крыжа ў памяць забітых палякаў, прачыталі малітву. Затым усклалі кветкі каля трох крыжоў, прысьвечаных усім ахвярам сталінскіх рэпрэсій, паведамляе "Польскае радыё". Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі польскай меншасці ў Беларусі й польскія дыпламаты.

З Беларусі Анна Марыя Андэрс адправілася ў Расію, дзе сёння яна ўзначальвае дзяржаўную дэлегацыю, якая ў Катыні і Смаленску прымае ўдзел ва ўрачыстасцях 76 угодак катынскага злачынства і 6-й гадавіны смаленскай авіякатастрофы.

- Катынь мне вельмі блізкая. Мой бацька чакаў на гэтых афіцэраў, – зазначыла дачка генерала Ўладыслава Андэрса й падкрэсліла, што адной з мэтаў яго жыцця было даведацца, што з імі здарылася.

Звяртаючыся да смаленскай трагедыі, Андэрс сказала, што яна ведала асабіста прэзідэнта Леха Качыньскага і яго жонку, а таксама апошняга прэзідэнта Польшчы ў выгнанні Рышарда Качароўскага.

Гісторыкі падлічылі, што магілы ў Курапатах утрымліваюць рэшткі ад 30 да 250 тысяч ахвяр савецкіх рэпрэсій 1937-1941 гг., у тым ліку палякаў. Да гэтага часу было праведзена вельмі мала эксгумацый.

Па словах польскіх і беларускіх незалежных гісторыкаў, у Курапатах, верагодна, адно з месцаў пахавання ахвяр Катыні, і менавіта там, трэба было б пабудаваць апошнія катынскія могілкі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео