BE RU EN
rss facebook twitter

Прапагандысты з Мінабароны адмовіліся выбачацца перад праваабаронцам

09.04.2016
Прапагандысты з Мінабароны адмовіліся выбачацца перад праваабаронцам
Кіраўніцтва вайсковай інфармацыйнай агенцыі Міністэрства абароны «Ваяр» не лічыць, што Леаніда Судаленку абразілі.

Гомельскі праваабаронца звяртаўся ў канцы сакавіка гэтага года ў рэдакцыю «Беларускай вайсковай газеты» з патрабаваннем абвяржэнняў абразлівых выказванняў, якія ўтрымліваліся ў артыкуле: «Каму выгадна ганьбіць беларускае войска».

З тэндэнцыйнага артыкула вынікала, што Леанід Судаленка «цісне на дзяржаўныя органы з дапамогай ААН». Таксама ў матэрыяле змяшчалася мноства высноваў, якія праваабаронца палічыў адкрытымі абразамі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Леанід Судаленка мяркуе, што такія публікацыі моцна шкодзяць праваабарончай супольнасці Беларусі.

— Аўтар гэтага паклёпніцкага артыкулу ў газеце «Во славу Родине», ён наогул, не толькі да мяне як даправаабаронцы, але да ўсіх праваабаронцаў стварае такі адмоўны імідж сярод чытачоў гэтай газеты, як быццам бы праваабаронцы толькі сядзяць ды думаюць: як бы гэта ўзвесці паклёп на дзяржаву і як намовіць іншых, каб і яны скардзіліся на дзяржаву.

Паколькі супрацоўнікі «Беларускай вайсковай газеты» адмаўляюцца выбачацца за свой артыкул, то Леанід Судаленка намераны ў судовым парадку абараняць гонар і дзелавую рэпутацыю.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео