BE RU EN
rss facebook twitter

Калегія Вярхоўнага суда не задаволіла скаргу Генадзя Якавіцкага на смяротны прысуд

09.04.2016
Калегія Вярхоўнага суда не задаволіла скаргу Генадзя Якавіцкага на смяротны прысуд
Разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Вілейкі Генадзя Якавіцкага адбыўся 8 красавіка ў Вярхоўным судзе. Калегія Вярхоўнага суда скаргу не задаволіла.

5 студзеня Мінскі абласны суд вынес Генадзю Якавіцкаму смяротны прысуд за забойства сваёй сужыцелькі, учыненае з асаблівай жорсткасцю. 20 студзеня асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Вілейкі Генадзь Якавіцкі накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд.

Генадзь Якавіцкі нарадзіўся ў 1967 годзе ў Грузіі. Там служыў яго бацька, ваенны лётчык-выпрабавальнік. Маці працавала медсястрой. Потым сям'я пераехала ў Беларусь, на радзіму бацькі. Першы раз Генадзь быў асуджаны ў 17 гадоў — разам з прыяцелем забраў бутэльку віна ў нецвярозага мінака. Міліцыя знайшла зламыснікаў вельмі хутка. Якавіцкі тады быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі. У 1989 годзе Якавіцкі атрымаў смяротны прысуд, які, праўда, пасля абскарджвання быў заменены на працяглы тэрмін. Прысудам Мінскага абласнога суда ад 5 студзеня 2016 года Генадзь Якавіцкі, неаднаразова судзімы, прызнаны вінаватым у забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю. Раней судзімы за забойства, ухіленне ад выплаты аліментаў.На падставе п.п. 6 і 16 ч. 2 арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь прызначаная выключная мера пакарання — смяротнае пакаранне; на падставе ч. 3 арт. 174 КК, з ужываннем ч. 2 арт. 65 КК, — пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 10 месяцаў.Па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова прызначанае пакаранне — смяротнае пакаранне (расстрэл).

Пад час разгляду скаргі, як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», пракурор падкрэсліў, што віна Якавіцкага ў забойстве цалкам даказаная: "Якавіцкі меў шанец пасля адмены першага смяротнага прысуду, але ён працягнуў здзяйсняць злачынствы. Пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі гэтую асобу ўжо не выправіць. Ён уяўляе павышаную небяспеку для нашага грамадства. У гэтым выпадку смяротнае пакаранне з'яўляецца справядлівым пакараннем".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео