BE RU EN
rss facebook twitter

Юрый Чавусаў: Антыэкстрэмісцкія змены ў заканадаўства найперш накіраваны на пагрозы гібрыднай вайны

05.04.2016
Юрый Чавусаў: Антыэкстрэмісцкія змены ў заканадаўства найперш накіраваны на пагрозы гібрыднай вайны
nn.by
Але беларускія спецслужбы дзейнічаюць традыцыйна – рэагуюць на абвастрэнне выклікаў узмацненнем кантролю і сваіх рэпрэсіўных магчымасцяў.

4 красавіка нечакана для ўсіх Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях прыняла законапраект, які уводзіць у Крымінальны кодэкс адказнасць за экстрэмізм і за выкарыстанне і выраб так званых “кактэйляў Молатава”.

“За стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, за кіраўніцтва ім або яго структурным падраздзяленнем» пагражае абмежаванне волі да 5 гадоў або пазбаўленне волі ад 3 да 7 гадоў. За паўторнае парушэнне гэтага артыкула пакаранне будзе больш жорсткім: абмежаванне волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 6 да 10 гадоў.

За фінансаванне экстрэмісцкіх фармаванняў таксама будзе пагражаць крымінальная адказнасць — абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 6 гадоў.

Законапраект таксама прадугледжвае ўстанаўленне крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за “кактэйлі Молатава” — «прадмет, які аб'ядноўвае шкляную ці іншую емістасць, гаручае рэчыва і прыстасаванне, якое забяспечвае ўзгаранне гаручага рэчывы (запал)». Парушальнікаў па гэтым артыкуле будуць караць штрафам ці папраўчымі работамі (або пазбаўленнем волі на тэрмін да 2 гадоў.

Што стаіць за нечаканымі новаўвядзеннямі? На пытанні Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі” адказаў палітолаг Юрый Чавусаў.

- Прынятыя змены ў заканадаўства маюць пакетны характар – падобныя заканадаўчыя пакеты заўсёды прымаліся ў Беларусі або да выбарчых кампаній, або пасля іх. Цяпер выбарчай кампаніі няма, выбарчая напружанасць адсутнічае, але сілавыя структуры, мяркуючы па ўсім, імкнуцца даказаць палітычнаму кіраўніцтву краіны сваю запатрабаванасць, здольнасць рэагаваць на новыя выклікі.

Змены ў заканадаўства ў першую чаргу арыентаваны на пагрозы гібрыднай вайны, якія актуалізаваліся ў сувязі з расійска-ўкраінскім канфліктам. Безумоўна, беларускія спецслужбы дзейнічаюць традыцыйна – рэагуюць на абвастрэнне выклікаў узмацненнем кантролю і сваіх рэпрэсіўных магчымасцяў.

Асабіста я занепакоены новымі магчымасцямі кваліфікаваць як правапарушэнні распаўсюджванне і захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў да таго, як яны прызнаныя экстрэмісцкімі судом. Раней затрымлівалі друкаваныя, аўдыё-, відэаматэрыялы, а пасля суд суд прымаў іх як экстрэмісцкія або не кваліфікаваў такім чынам. Зараз паўстае небяспека, што адказнасць па названым артыкуле будзе пашырацца.

Відавочныя таксама змены, скіраваныя супраць грамадзянаў Беларусі, якія ваююць на ўсходзе Украіны; артыкул “наёмніцтва”  супраць іх выкарыстоўваць было нязручна, таму ўлада падганяе крымінальнае заканадаўства пад свае палітычныя патрэбы.

Гэтыя змены выклікаюць трывогу: няма ўпэўненасці, што новыя магчымасці спецслужбы скарыстаюць на карысць Беларусі,  а не на ўзмацненне палітычнага ўціску. Новы закон ставіць беларусаў, якія абараняюць Украіну ад сепаратыстаў, пад пагрозу крымінальнага пераследу, яны будуць баяцца вяртацца ў Беларусь.

- Ці паўплывае законапраект на дзейнасць апазіцыі і праваабаронцаў?

- Я думаю, што нормы пра экстрэмісцкія матэрыялы могуць паўплываць на магчымасці перавозіць праз мяжу праваабарончую літаратуру, матэрыялы палітычнага характару. Але беларуская грамадзянская супольнасць, беларуская апазіцыя і так жывуць пад жорсткімі абмежаваннямі; і хоць, на маю думку, новыя нормы напрамую не закрануць беларускую апазіцыю і праваабаронцаў, але прымусіць іх быць больш пільнымі.

- Ці не прывядзе новы закон да ўзмацнення самацэнзуры ў незалежных беларускіх СМІ?

- Ступень унутранай цэнзуры, вызначэнне таго, пра што можна пісаць, пра што – не, у беларускіх незалежных СМІ і так дастатокова высокія. На павышэнне перасцярогі паўплываюць не проста ўнесеныя змены, а практыка правапрымянення. Калі пачнецца шырокае прымяненне новага закона, то і СМІ змушаныя будуць больш пільна ставіцца да друкуемых матэрыялаў.

Але не думаю, што зарэгістраваныя ці друкаваныя выданні з’яўляюцца мэтай новага пакета заканадаўчых зменаў. Прагназую, што найперш гэтыя нормы адаб’юцца на распаўсюджванні інфармацыі праз інтэрнэт – не толькі праз СМІ, але і сацыяльныя сеткі.

- Законапраект прыняты якраз у разгар эканамічнага крызісу. Ці змогуць улады скарыстаць яго супраць сацыяльна-эканамічных выступленняў у краіне, верагоднасць якіх нельга выключаць?

- Не думаю, што тут прысутнічае наўпростая сувязь. Справа ў тым, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць іншую тактыку да сацыяльна матываваных пратэстаў: яны імкнуцца ізаляваць лідэраў сацыяльных пратэстаў, а шырокія масы пратэстаў імкнуцца так ці інакш залагодзіць. Не думаю, што гэты законапраект мае наўпроставую сувязь з эканамічнай напружанасцю.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео