BE RU EN
rss facebook twitter

Анжаліка Борыс: Эканоміка змушае людзей да выезду з Беларусі (відэа)

05.04.2016
Анжаліка Борыс: Эканоміка змушае людзей да выезду з Беларусі (відэа)
Польскі Сейм адзінагалосна зацвердзіў папраўкі да заканадаўства аб гэтак званай «карце паляка».

Гэты дакумент выдаецца асобам польскага паходжання, якія жывуць за межамі краіны. Прынятыя папраўкі маюць значна палегчыць пераезд у Польшчу грамадзянам краінаў СНД і Балтыі польскай нацыянальнасці, паведамляе Белсат.

Перадусім змены ў законе абгрунтоўваюць тым, што асобы польскай нацыянальнасці за мяжой у сітуацыях, калі існуе пагроза іхнаму жыццю і здароўю, мусяць разглядацца як грамадзяне Польшчы – без парушэння, зразумела, міжнароднага права. У сваю чаргу ўладальнік «карты паляка», які мае намер застацца жыць у Польшчы, бясплатна атрымлівае від на жыхарства, а праз год – паўнавартаснае грамадзянства. У гэты перыяд ён можа разлічваць на дапамогу ў адаптацыі, аплату моўных і прафесійных курсаў.

Старшыня кіроўнай рады Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс адзначыла, што гэта нармальная сітуацыя, калі пры эканамічным крызісе людзі стараюцца шукаць лепшага жыцця.

«На сённяшні дзень шмат беспрацоўных. Тыя, хто маюць «карту паляка» будуць зацікаўленыя, каб знайсці працу, каб выехаць. Шмат выязджае ў Еўропу, у Расею. Паколькі ўрад Польшчы зрабіў палёгку для тых, хто мае «карту», то, канешне, будзе шмат ахвотных, каб выехаць у Польшчу. Калі крызіс будзе паглябляцца, а эканамічная сітуацыя пагаршацца, то, натуральна, ахвотных будзе шмат», – заўважыла Анжаліка Борыс.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео