BE RU EN
rss facebook twitter

Беларускія музыкі расказалі, што трэба рабіць у крызіс (ФОТА)

03.04.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Беларускія музыкі расказалі, што трэба рабіць у крызіс (ФОТА)
Pauline. Фота Алісы Ахрамовіч
1 красавіка ў клубе Re:Public адбыўся дабрачынны канцэрт “Сваё кіно”, дзе папулярныя музыкі адыгралі сэты ў падтрымку беларускай незалежнай стужкі “Душы мёртвыя”.

Усе выручаныя за квіткі грошы пойдуць на краўдфандынг для постпрадакшна фільма.

Людзей імпрэза сабрала не так шмат, як чакалі арганізатары: рэкламы амаль не было. Затое тыя, хто прыйшоў, атрымалі эксклюзіўную магчымасць: калі яшчэ “Палац” ці AKUTE сыграюць толькі для вас?  

– Канцэрт – гэта стратэгія наперад, – распавёў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” прадзюсар фільма Леанід Каліценя. – Ён вырашае справу не толькі нашага праекта, мы такім чынам інвестуем у будучыню. У той жа час, думаю, мы давядзем краўдфандынг да канца і завершым яго на пазітыўнай ноце.

Збор сродкаў, прызнаўся прадзюсар, ідзе не так хутка, як хацелася б. І ў гэтага ёсць прычыны: летась, напрыклад, такім чынам не выпускалі ніводнага фільма, а сёлета за тры месяцы з’явіліся тры кінапраекты. Таму людзей, якія падтрымліваюць такія рэчы, на ўсё не хапае.

– Нельга ўвесь час думаць толькі пра тое, што з’есці. Трэба думаць пра тое, у што інвеставаць. Людзі, якія могуць думаць пра будучыню, сёння тут, у зале, – гаворыць прадзюсар.

Martin S. Фота Алісы Ахрамовіч

Многія з запрошаных на канцэрт артыстаў самі прайшлі праз краўдфандынг, альбо знаходзяцца ў гэтым працэсе. Напрыклад, гурт Martin S. дзякуючы такому збору грошай змаглі запісаць альбом. Такім жа чынам сродкі на свой праект “Казкі для iphone” збіраў “зубр” беларускай фолк-рок сцэны, лідар гурта “Палац” Алег Хаменка.

"Палац". Фота Алісы Ахрамовіч

– Што рабіць у цяперашні незразумелы час? Трэба падтрымліваць незалежны бізнес, незалежнае кіно, эксперыментальныя праекты і ўсё тое, што тычыцца новага мыслення, – перакананы музыка. – Новае мысленне вядзе да таго, што людзі ствараюць больш складаны прадукт – у культуры, бізнесе, вытворчасці. Таму ў свеце гэта вельмі моцна падтрымліваецца і дзяржавай, і спонсарамі. А ў нас гэта пакуль яшчэ не выйшла на ўзровень, варты еўрапейскай краіны. Людзі, якія гэта ўсё ладзяць, для мяне як героі, і таму “Палац” тут.

Алег Хаменка лічыць, што такія праекты вельмі важныя падчас крызісу, бо калі грамадства яднаецца вакол іх, значыць, яно здаровае. 

Гурт Hurma цяпер таксама збірае грошы на краўдфандынгу, каб зняць кліп, таму з задавальненнем далучыўся да дабрачыннага канцэрту.

Hurma. Фота Алісы Ахрамовіч

– Калі нас запрашаюць далучыцца да добрай, шчырай справы, якая не мае ніякіх грантаў, заўжды хачацца яе падтрымаць, – распавёў саліст гурта Мікіта Найдзёнаў. – А крызіс для мяне – гэта сінонім слова “магчымасці”. Людзям патрэбны не толькі хлеб надзённы, ім хочацца спрычыніцца да чагосьці высокага. І калі ты аддаеш, то табе вяртаецца.

Дарэчы, кліп для гурта здымае аператар Аляксандр Алейнікаў, які працаваў над фільмам “Душы мёртвыя”.

Pauline. Фота Алісы Ахрамовіч

Апроч Hurma  і Martin S. для наведвальнікаў канцэрта гралі і спявалі Pauline, .К (tocka K), госці з задавальненнем вадзілі карагоды пад “Палац” і доўга не адпускалі са сцэны AKUTE. А пецярых шчасліўчыкаў чакаў яшчэ адзін прыемны сюрпрыз: яны выйгралі квіткі на прагляд фільма, даслаўшы СМС і ўказаўшы прычыну, з якой яны вырашылі наведаць канцэрт.  

.К (tocka K). Фота Алісы Ахрамовіч

Нагадаем, “Душы мёртвыя” – гэта сацыяльная драма, якая разбурае агульнапрынятыя стэрэатыпы пра людзей з інваліднасцю. Гэта дынамічны і яркі фільм. Аўтар выкарыстоўвае арыгінальную драматургію і інавацыйную аператарскую працу: фільм быў зняты “адным кадрам”, так доўга ў Беларусі яшчэ ніхто не здымаў. Акцёрскі склад – гэта сумесная праца прафесійных артыстаў тэатраў Беларусі і людзей з інваліднасцю.

AKUTE. Фота Алісы Ахрамовіч

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео