BE RU EN
rss facebook twitter

Макаеў: Неаплачаных штрафаў за мітынгі ў мяне ўжо назбіралася на 100 мільёнаў

02.04.2016
Макаеў: Неаплачаных штрафаў за мітынгі ў мяне ўжо назбіралася на 100 мільёнаў
svaboda.org
Судовыя выканаўцы пачалі паляванне на лідараў беларускай апазіцыі і актывістаў.

Так, да прыкладу, 29 сакавіка Мікалая Статкевіча выклікалі ў Ленінскае РУУС Мінска нібыта для прафілактычнай гутаркі, але на месцы яго ўжо чакалі судовыя выканаўцы. Па словах былога палітычнага зняволенага, яму прапанавалі распісацца за тое, што ў яго маюцца тры штрафы агульнай сумай 25,2 мільёна. На наступны дзень быў накладзены арышт на грошы, якія знаходзяцца на балансе мабільнага тэлефона лідара АГП Анатоля Лябедзькі, а таксама на аўтамабілі яго і яго жонкі. З такімі ж праблемамі сутыкнуліся актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў, паведамляе сайт bydc.info.

Судовыя выканаўцы вядуць паляванне і за іншымі актывістамі. Сярод іх ужо шматкроць аштрафаваны толькі за гэты год адзін з лідараў беларускіх прадпрымальнікаў Алесь Макаеў, які пракаментаваў сітуацыю:

«Сёння мяне выклікалі па тэлефоне ў РУУС Ленінскага раёна нібыта для прафілактычнай гутаркі з нагоды мітынгу прадпрымальнікаў 14 сакавіка. На гэтую так званую прафілактычную размову я не пайшоў. Па-першае, выклікаць на такія мерапрыемствы павінны позвай. Па-другое, нешта мне падказвае, што гэта банальная «падстава» - хутчэй за ўсё, замест прафілактычнай гутаркі мяне там чакалі судовыя выканаўцы.

Неаплачаных штрафаў за акцыі і мітынгі ў мяне ўжо назбіралася на суму каля 100 мільёнаў беларускіх рублёў. Каля трох тыдняў мяне ўпарта шукаюць судовыя выканаўцы. Яны пісалі паведамленні ў сацыяльных сетках маім сваякам і сябрам, тэлефанавалі маёй жонцы, прыходзілі на працу да маёй цешчы і па месцы прапіскі…

Судовы выканаўца Маскоўскага раёна паведаміла мне па тэлефоне, што на мяне ўжо накладзеная забарона на выезд за мяжу. Я не разумею, навошта яны граюць увесь гэты спектакль - я ж не хаваюся! Праўда, узяць з мяне няма чаго - з пачатку года я застаўся без працы, сваёй маёмасці ў мяне няма. Ды і жадання спансіраваць рэжым няма. Тым больш, што нічога супрацьзаконнага я не рабіў. Усе гэтыя прысуды - фікцыя».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео