BE RU EN
rss facebook twitter

Польшча ўвядзе зніжкі для беларусаў

01.04.2016
Польшча ўвядзе зніжкі для беларусаў
З 1 мая 2016 года ў Падляшскім ваяводстве Польшчы пачнуць дзейнічаць дадатковыя скідкі на шэраг тавараў для гасцей з Беларусі.

Ініцыятыва звязана з жаданнем гандлёвых сетак павялічыць продажы.

Да акцыі далучыліся гіпермаркеты Auchan і Real, гіпермаркет гаспадарчых тавараў Leroy Merlin, гандлёвы цэнтр Galeria Biala, гіпермаркет тэхнікі Media Markt.

Як піша інтэрнэт-партал "Віртуальны Беласток", дадатковая 10-працэнтная скідка будзе рабіцца проста па прад'яўленні беларускага пашпарта з дзейнай польскай візай пры ўмове набыцця тавару на агульную суму больш за 500 злотых (каля 143 даляраў).

"Такс фры" з набытых тавараў можна будзе вярнуць у звычайным парадку.

На маючых "карту сталага побыту" з рэгістрацыяй на тэрыторыі Польшчы або ўладальнікаў "карты паляка" акцыя не распаўсюджваецца. Бо мэта арганізатараў акцыі — прыцягнуць у Беласток тых кліентаў, якія раней туды не прыязджалі. У прыватнасці, жыхароў Брэста, якія цяпер аддаюць перавагу крамам у Тарэспалі і Белай-Падляшскай.

Акцыя будзе праводзіцца пад слоганам "Зніжкі беларуса", паведамляе "Наша ніва".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео