BE RU EN
rss facebook twitter

Яшчэ адзін прысуджаны да смерці спадзяецца на апеляцыю

30.03.2016
Яшчэ адзін прысуджаны да смерці спадзяецца на апеляцыю
Апеляцыйная скарга жыхара пасёлка Мачулішчы Мінскага раёну Сяргея Хмялеўскага будзе разгледжаная ў Вярхоўным судзе пятага мая.

Пра гэта “Радыё Рацыя”паведаміў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда.

15 лютага Мінскі абласны суд вынес смяротны прысуд 31-гадоваму Сяргею Хмялеўскаму  за жорсткае забойства двух і больш асобаў. Гэты цяжкі прысуд вынеслі пасля перагляду ягонай крымінальнай справы, па якой раней Хмялеўскі быў асуджаны да пажыццёвага зняволення.

“Усяго ж у Беларусі смяротнае пакаранне зараз пагражае чатыром асуджаным,  — кажа Андрэй Палуда. — Мы ведаем, што цяпер ёсць чатыры справы, па якіх ужо вынесены смяротныя прысуд, і два з іх уступілі ў законную моц. Гэта Кулеш, Іваноў, Хмялеўскі Сяргей, якому прызначаны на 5 мая наступны разгляд, а перад ім яшчэ Генадзь Якавіцкі, гэта вілейская справа, ягоны разгляд будзе 8 красавіка. Ёсць шмат справаў, па якіх можа быць вынесены такі від пакарання, як смяротнае. Да прыкладу, справа чорных рыелтараў, якую будзе разглядаць магілёўскі абласны суд”.

Напярэдадні калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах разгледзела ў апеляцыйным парадку скаргу асуджанага да расстрэлу жыхара Лідскага раёна — Івана Куляша, і пакінула прысуд Гарадзенскага абласнога суда ў сіле, а скаргу — без задавальнення.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео