BE RU EN
rss facebook twitter

Смяротны прысуд Івану Куляшу пакінуты ў сіле

29.03.2016
Смяротны прысуд Івану Куляшу пакінуты ў сіле
Фота: Праваабарончы цэнтр "Вясна"
29 сакавіка калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах пакінула прысуд Гродзенскага аблсуда ў сіле, а скаргу без задавальнення. Куляшу патлумачана аб праве на памілаванне ад імя прэзідэнта.

Нагадаем, 20 лістапада 2015 года Гродзенскі абласны суд пад старшынствам суддзі Анатоля Зайца вынес смяротны прысуд жыхару Лідскага раёна Івану Куляшу.

Ён быў прызнаны вінаватым у трох забойствах, крадзяжы, рабаванні і спробе яшчэ аднаго забойства. Змякчальнымі фактамі былі прызнаныя наяўнасць малалетняга дзіцяці ў Івана Кулеша, яго асабістае прызнанне ў здзяйсненні злачынстваў і яўка з павіннай. Да абцяжарвальных фактараў былі залічаны п’яны стан Куляша ў час злачынстваў і яго ранейшыя злачынствы. Некаторыя нестыкоўкі паказанняў падсуднага з матэрыяламі следства былі аднесены да таго, што ў момант здзяйснення злачынства Кулеш быў п’яны і злачынствы адбыліся досыць даўно.

Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 29 сакавіка разгледзела ў апеляцыйным парадку скаргу асуджанага.

У ходзе працэсу Іван Кулеш заявіў, што цалкам згодзен з вынесеным яму прысудам, паколькі пазбавіў чалавека жыцця, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Але на пытанне суддзі, ці забіваў ён дваіх прадаўшчыц – адказваць адмовіўся, а вось пра пытанне пра забойства адной -  віну сваю прызнаў і просіць пакінуць прысуд у сіле, паколькі лічыць прысуд справядлівым.

Кажа, што падчас следства яго прымушалі даваць паказанні. Пры адсутнасці адваката з ім працавалі следчыя і аператыўныя работнікі, адвакат жа прыходзіў толькі падпісваць паперы.

Адвакат прасіў замяніць смяротнае пакаранне пазбаўленнем волі на 25 гадоў, паколькі у справе маюцца змякчальныя абставіны, якія былі не ўлічаныя абласным судом пры вынясенні прысуду. У прыватнасці – яўка з павіннай.

Быў дапытаны таксама сын адной з забітых прадавачак, які распавёў, як збег ад Куляша каля магазіна на месцы злачынства, як заўважыў цела маці, як  выклікаў міліцыю і папрасіў пакінуць у сіле смяротны прысуд.

Дзяржаўны абвінаваўца таксама не бачыць падстаў для змякчэння прысуду.

28-гадовы Іван Кулеш – выхаванец дзіцячага дому, жыў без сям’і, скончыў усяго 9 класаў школы. У 18 год быў асуджаны першы раз за крадзёж. У 2014-м годзе яго абвінавачвалі ў непраўдзівым даносе і крадзяжы. Іван Кулеш афіцыйна нідзе не працаваў. Зарабляў зборам грыбоў і ягад ды іншымі часовымі падзаробкамі. Жыў у вёсцы Сялец Лідскага раёну, хоць і прапісаны ў Баранавіцкім раёне. Мае малалетняе дзіця.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео