BE RU EN
rss facebook twitter

Праграме Каліноўскага спаўняецца 10 год

29.03.2016
Праграме Каліноўскага спаўняецца 10 год
30 сакавіка ў Варшаве пройдзе з’езд выпускнікоў гэтай праграмы.

Па словах адной з яе заснавальніц, старшыні Праваабарончага камітэту „Салідарнасць” Іны Кулей, ідэя праграмы з’явілася адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 года, пасля Плошчы і моцнай хвалі рэпрэсій, якія абрынуліся найперш на беларускую моладзь.

 – Моладзь збівалі, арыштоўвалі, выключалі з універсітэтаў, - успамінае Кулей у інтэрв’ю “Радыё Рацыя”. - Гэта была сістэма рэпрэсій, накіраваная на запалохванне моладзі, каб яны не прыходзілі пратэставаць на плошчу, і Аляксандар Мілінкевіч звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заклікам дапамагчы беларускай моладзі пераадолець гэтыя рэпрэсіі. У першую чаргу гэты зварот тычыўся палякаў. Бо Польшча прайшла шлях “Салідарнасці” і ведала, як гэта змагацца з камунізмам і недэмакратычным ладам. І лёс праграмы Каліноўскага быў вырашаны літаральна за адну ноч. Былы прэм’ер-міністр Казімір Марцінкевіч, дырэктар сённяшняй праграмы Ян Маліцкі, дарадца міністра Міхал Дворчак тэлефанавалі адзін аднаму і дамаўляліся пра тое, што можна зрабіць. І вось 30 сакавіка ў Варшаве быў падпісаны дакумент, які заснаваў гэтую праграму. За 10 гадоў у ёй паўдзельнічалі больш за 900 чалавек. Мы лічым, што гэта стыпендыяльная праграма паднялася да ўзроўню ўніверсітэта Каліноўскага. Мы так і гаворым, што гэта вельмі шырокая, вельмі спланаваная  і сучасная праграма, у якой і сёння беларуская моладзь можа прыняць удзел. І яна ў першую чаргу скіраваная на людзей, якія церпяць  ад рэпрэсій ўлады, і на дзяцей з такіх сем’яў. Апытанне паказвае, што каля 70% беларусаў вяртаюцца на Радзіму, але ёсць праблема з іх працаўладкаваннем па спецыяльнасці. І гэта выклік беларускаму грамадству і беларускай дзяржаве. Бо людзі, якія атрымалі цудоўную еўрапейскую адукацыю, мусяць быць вельмі прыдатнымі ў сённяшняй эканамічнай сітуацыі. Сёння існуе панятак не ўцечка мазгоў, а цыркуляцыя розуму. Гэта робіць сусвет адкрытым. Гэта ўніверсальныя правы чалавека, магчымасць вандраваць па свеце, самарэалізоўвацца, шукаць сябе.

Вячаслаў Сіўчык, лідар Руху салідарнасці “Разам”:

- 10 год – гэта добры юбілей. Выдатна, што аператыўна пасля Плошчы-2006 года была аказана дапамога беларускай нацыі, бо ўсе ведаюць пра тыя рэпрэсіі, якія абрынуліся на нашую моладзь пасля Плошчы Каліноўскага. І мне б вельмі хацелася, каб праграма Каліноўскага дзейнічала і далей, бо, на жаль, за гэтыя 10 гадоў сітуацыя ў Беларусі не палепшылася. Пакуль Лукашэнка застаецца пры ўладзе, ён, як маскоўскі стаўленік,  не дазволіць Беларусі вярнуцца ў Еўропу. Спадзяюся, што і надалей праграма Каліноўскага будзе развівацца. Але ёсць зараз пагрозы па яе знішчэнні, бо пачаліся палітычныя гульні, быццам рэжым Лукашэнкі прымальны і парушэнні правоў чалавека – гэта прымальна, калі размова ідзе пра беларусаў. Вельмі б хацелася, каб Праграма Каліноўскага заставалася, была разлічана на беларусаў і ў ёй, у межах будучых пректаў, узнікла беларускамоўнае навучанне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео