BE RU EN
rss facebook twitter

На колькі падаражэе інтэрнэт і мабільная сувязь пасля павышэння падатку?

28.03.2016
На колькі падаражэе інтэрнэт і мабільная сувязь пасля павышэння падатку?
Падатак на дадатковую вартасць для інтэрнэт-правайдэраў і мабільных аператараў павышаецца да 25%.

Раней стаўка была 20%. Гэта вынікае з указа "Аб падаткаабкладанні і зацвярджэнні бюджэту пражытачнага мінімуму".

"Так, гэта некалькі павысіць кошт гэтых паслуг, але ўсё можна рэгуляваць аб'ёмам спажывання", — перадае Белта міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

У кампаніі "Дзелавая сетка" не выключаюць, што кошты ўздымаць не давядзецца. Цяпер кіраўніцтва гэта вырашае.

"Акурат думаем, што рабіць у сувязі з выхадам указа. Ёсць і варыянт не змяняць кошты".

Аператары Velcom і МТС пакуль не кажуць, ці чакаць чарговага падаражання абанентам. Раней Velcom падняў кошты з 4 красавіка ў сярэднім на 7%, а ў МТС паведамілі пра ўвядзенне пахвіліннай тарыфікацыі з 1 красавіка.

Не можа агучыць новыя кошты і “Белтэлекам”. У арганізацыі раяць чакаць і абнаўляць сайт, паведамляе Еўрарадыё.

"Пакуль ніякай інфармацыі да нас не даходзіла. Як толькі нешта будзе, апублікуем на сайце", — абяцаюць у прэс-службе.

Заснавальнік партала TUT.BY Юрый Зісер чакае падаражання інтэрнэта на 5%, на столькі ж, на колькі вырас падатак на дадатковую вартасць. Пры гэтым ён не думае, што карыстацца інтэрнэтам ці мабільнай сувяззю стануць менш:

"Кошты павысяцца на 5%. Мяркую, што ніхто менш размаўляць не стане. Але спачатку разглядаўся горшы сцэнарый. Нацэнка 10% на паслугі мабільнай сувязі. Але пасля паднялі толькі на 5% і не за кошт адмысловага падатку, а за кошт падатку на дадатковую вартасць".

Апроч павышэння ПДВ для аператараў мабільнай сувязі і правайдараў, новы указ уводзіць 20% ПДВ для гарадскога і міжгародняга транспарту. Але ў гэтым выпадку міністр фінансаў выключае падаражанне талончыкаў і жэтонаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео