BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску на Дзень Волі прыйшло больш за тысячу чалавек (ФОТА)

26.03.2016
У Мінску на Дзень Волі прыйшло больш за тысячу чалавек (ФОТА)
Фота TUT.BY
Шэсце праходзіла не па дазволеным уладамі маршруце, але ўдзельнікаў акцыі гэта не спалохала.

Агулам у святкаванні Дня Волі ў Мінску прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек, паведамляе "Наша Ніва". Было два эпіцэнтры вулічнай акцыі. Мікола Статкевіч, Павел Севярынец, Анатоль ЛябедзькаУладзімір Някляеў і Вячаслаў Сіўчык прыйшлі да помніка Янку Купалу, што ў парку насупраць цырку, пасля ўскладання кветак, яны прайшлі шэсцем да Акадэміі навук. У ім брала ўдзел каля 700 чалавек. Было шмат сцягоў, а таксама крэатыўных плакатаў. Частка ж людзей прыйшлі адразу на дазволеную ўладамі пляцоўку – каля кінатэатра «Кастрычнік». А адтуль прайшлася да ўніверсаму «Рыга». Але адмовіліся ісці на плошчу Бангалор.

Сілавікі ніяк не заміналі ў правядзенні вулічнай акцыі.

Сёлета ўдзельнікам спрыяла яшчэ надвор’е. Быў ясны, сонечны вясновы вечар. Праз гэта ва ўдзельнікаў быў добры настрой. Людзі шмат спявалі, асабліва хіты «Ляпіса Трубяцкога». Увогуле, у параўнанні з акцыямі апошніх гадоў, сёлетняе святкаванне Дня Волі атрымаўся надзвычай шматлюдным, святочным і жывым.

Можна сказаць, што гэтым разам на акцыі было нямнога лозунгаў і размоваў пра палітыку. Гэта было найперш святкаваннем, а не акцыяй пратэсту.

Акцыя расцягнулася па часе амаль на тры гадзіны. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео