BE RU EN
rss facebook twitter

Следства "не знайшло" вінаватых, якія пры затрыманні зламалі сківіцу аднаму з графіцістаў

24.03.2016
Следства "не знайшло" вінаватых, якія пры затрыманні зламалі сківіцу аднаму з графіцістаў
Вячаслаў Касінераў. Фота: Ірына Арахоўская
Крымінальная справа прыпыненая 14 сакавіка ў сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага.

Адзін з фігурантаў па “справе графіцістаў” Вячаслаў Касінераў, які дамагаўся прыцягнення да крымінальнай адказнасці асоб, якія моцна збілі яго пры затрыманні 11 жніўня мінулага года, атрымаў несуцяшальны адказ з Маскоўскага раённага аддзела Следчага камітэта горада Мінска аб прыпыненні папярэдняга следства.

Следчая А. Мельнікава паведаміла: “Крымінальная справа прыпыненая 14 сакавіка ў сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага”, паведамляе ПЦ Вясна.

Такое рашэнне следчых не з’явілася для Касінерава нечаканасцю. Калі 11 студзеня маладога чалавека запрасілі да ўдзелу ў правядзенні апазнання і вочнай стаўкі як пацярпелага, следчая Мельнікава паведаміла Вячаславу, што плануе спыніць справу. Маўляў, не ўдалося апазнаць сярод супрацоўнікаў спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутранных войскаў МУС Беларусі таго, хто зламаў юнаку сківіцу.

Каментуючы праваабаронцам гэты крок органа дазнання, Вячаслаў Касінераў не хавае свайго абурэння:

“Уся гэта справа – яшчэ адзін паказчык хлуслівай і бессэнсоўнай "праваахоўнай" сістэмы. У бінарнай перспектыве "чалавек/дзяржава" нам адведзена ў лепшым выпадку роля пасіўных неўдзельнікаў. Спроба падняць вочы і сказаць "не" цемрашальству навокал жорстка караецца, і карнікі ніколі і ні за што не адкажуць. Пакуль мы будзем маўчаць, карнікі могуць нас збіваць, знявечваць беспакарана. І гэты факт сам па сабе палітызуе ўсю сістэму следства. Спадзяюся, спадарыня Мельнікава не будзе здзіўлена, калі яе мужа/дзіценка/брата будзе збіваць міліцыянт, якому пляваць на наступствы, якіх у Беларусі для такіх служак не прадугледжана”.

Нагадаем, 11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенню беларуска-моўных графіці “Беларусь мае быць беларускай” і “Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе…”, а таксама запэцкванню фарбай сацыяльнага бігборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі. Следчы камітэт прад’явіў абвінавачванні Максіму Пякарскаму, Вячаславу Касінераву і Вадзіму Жаромскаму па ч. 2 арт. 339 “Хуліганства, здзейсненае групай асобаў”.

29 студзеня суддзя суду Фрунзенскага раёна Ала Скуратовіч перакваліфікавала абвінавачванне па эпізодзе з псаваннем банера з артыкула 339 Крымінальнага кодэкса на арт. 341 (псаванне маёмасці) і вынесла прысуд: усім прызначаныя штрафы:  Пякарскаму — 40, Касінераву — 30, Жаромскаму — 50 базавых велічынь. Гэты прысуд у Мінгарсудзе абскардзіць не ўдалося.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео