BE RU EN
rss facebook twitter

Зварот Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці ў сувязі з тэрактамі ў Бруселі

23.03.2016 Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП
Зварот Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці ў сувязі з тэрактамі ў Бруселі
23 сакавіка 2016 года Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняла зварот у сувязі з тэрарыстычным нападамі ў Бруселі.

Зварот

Беларускай нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

"У сувязі з тэрарыстычным нападамі ў Бруселі"

Грамадзянам Бельгіі, прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці

Афіцыйным асобам краін-членаў ЕС і інстытутаў ЕС, Прадстаўніцтву ЕС у Мінску

23 сакавіка 2016 года

Мы, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь, аб’яднаныя ў межах Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, выказваем свае глыбокія спачуванні грамадзянам Бельгіі і ўсяму Еўрапейскаму Саюзу, якія сталі аб'ектам тэрарыстычнай атакі ў аэрапорце і метро Бруселя.

У гэтыя дні мы разам з усім цывілізаваным светам перажываем адбыўшуюся трагедыю і смуткуем аб ахвярах тэрарыстычнага нападу. Мы хочам выказаць свае шчырыя спачуванні сем’ям загінуўшых і пацярпелых, а таксама перадаць словы падтрымкі бельгійскаму грамадству і ўсёй Аб’яднанай Еўропе!

Дадзены напад ажыццяўлён у самым сэрцы Еўропы, ён відавочна носіць дэманстратыўны характар з мэтай запалохаць грамадзян і дэстабілізаваць еўрапейскае жыццё, дыскрэдытаваць традыцыйныя еўрапейскія каштоўнасці дэмакратыі, адкрытасці, цярпімасці, разнастайнасці і ўзаемнай павагі.

Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз, краіны-партнёры ЕС у барацьбе з міжнародным тэрарызмам да прыняцця адэкватных мер бяспекі. Разам з тым, гэтыя меры не павінны прывесці да парушэнняў правоў чалавека, распальвання нацыянальнай варожасці, росту ксенафобіі, радыкалізму, дыскрымінацыі і ўціску бежанцаў і нацыянальных меншасцей у краінах Еўропы. У адваротным выпадку, мэты тэрарыстаў будуць дасягнуты.

Мы шчыра спадзяемся, што цывілізаваны свет знойдзе шлях абароны сваіх грамадзян, ладу жыцця і каштоўнасцей ад тэрарыстычнай пагрозы, дзякуючы салідарным і асэнсаваным дзеянням у інтарэсах правоў чалавека і нашых народаў.

Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці — удзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Спампаваць дакумент

Скачать документ

Download document

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео