BE RU EN
rss facebook twitter

Міліцыя абшукала больш за 20 кватэр мінскіх антыфашыстаў

23.03.2016
Міліцыя абшукала больш за 20 кватэр мінскіх антыфашыстаў
У ізалятары на Акрэсціна на дадзены момант знаходзіцца Ілля Валавік і яшчэ адзін хлопец, які просіць не называць сваё імя.

Жонка Валавіка Алена паведаміла "Нашай ніве", што да іх у кватэру супрацоўнікі ГУБАЗіК разам з СОБРам уварваліся а 7:20 раніцы. "Мы яшчэ спалі, — кажа Алена. – Людзі былі ў касках, з аўтаматамі".

Ператрус звязаны з крымінальнай справай, якая заведзеная амаль 2 гады таму. 29 чэрвеня 2014 года адбылася бойка на прыпынку "Універсам" на вуліцы Несцерава, а пасля невядомыя разбілі шкло ў тралейбусе. Алёна кажа, што яе мужа і многіх знаёмых ужо дапытвалі раней па гэтай справе. Але цяпер яе вырашылі зноў аднавіць. Справа заведзеная па артыкуле 339 "Хуліганства".

У кватэры Валавіка забралі кампутары, друкаваную прадукцыю, налепкі, таксама забралі ўсё адзенне.

Алена цяпер цяжарная. Пасля ператрусу яе забралі ў бальніцу з падазрэннем на выкідыш. Бліжэйшы тыдзень яна правядзе ў шпіталі.

Ілля Валавік – працаваў трэнерам. Ён чэмпіён Беларусі па лаў-кіку за 2010 год у вагавай катэгорыі да 66 кілаграмаў. Удзельнічаў у антыфашысцкім руху, быў заўзятарам футбольнага клуба "Партызан". Валавіка некалькі разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Напрыклад, яго пасадзілі на суткі перад чэмпіянатам свету па хакеі ў Мінску.

Таксама стала вядома, што па гэтай самай крымінальнай справе ператрусы і канфіскацыі прайшлі яшчэ як мінімум у 20 кватэрах. Першапачаткова былі затрыманыя 4 чалавекі, але двух адпусцілі на волю. Другі затрыманы пакуль не хоча, каб афішавалася яго імя.

Трое сутак ад моманту затрымання сканчваюцца раніцай у пятніцу. Далей будзе бачна, ці тэрмін знаходжання пад вартай будзе працягнуты, ці іх адпусцяць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео