BE RU EN
rss facebook twitter

Распачаты працэс беатыфікацыі фундатара Чырвонага касцёла Эдварда Вайніловіча

22.03.2016
Распачаты працэс беатыфікацыі фундатара Чырвонага касцёла Эдварда Вайніловіча
Працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча пачнецца ў гэтым годзе, паведаміў сёння журналістам мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«10 красавіка пачнецца працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча, заснавальніка Чырвонага касцёла», - цытуе мітрапаліта БелТА.

Пра тое, што 10 красавіка ў Чырвоным касцёле пройдзе ўрачыстасць з нагоды пачатку беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча сказаў у нядзелю, 20 сакавіка, падчас імшы і пробашч Уладзіслаў Завальнюк. Ён прывёў прыклад жыццёвага шляху Вайніловіча як узор дбайнага гаспадара, грамадзяніна і патрыёта. 

Эдвард Вайніловіч (1847—1928) увайшоў у гісторыю як палітычны і грамадскі дзеяч. Быў ганаровым міравым суддзёй Слуцкага павета, членам Дзяржсавета Расіі ад Мінскай губерні, тройчы абіраўся ў Дзяржаўную думу і г.д. У 1910 годзе па яго ініцыятыве ў Мінску быў пабудаваны Чырвоны касцёл (Касцёл святых Сымона і Алены).
Беатыфікацыя - абрад далучэння памерлага да ліку блажэнных у каталіцкай царкве.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео