BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусы, якіх запісалі ў «брусельскія смяротнікі», абверглі сваю датычнасць да тэрактаў

22.03.2016
Беларусы, якіх запісалі ў «брусельскія смяротнікі», абверглі сваю датычнасць да тэрактаў
Халід Доўбаш. Фота з старонкі «Укантакце»
Журналістам удалося праз сацыяльныя сеткі звязацца з дзвюма асобамі, якіх некаторыя расійскія і беларускія СМІ абвінавацілі ў датычнасці да сённяшніх брусельскіх тэрактаў.

Аднаго з карыстальнікаў сацсеткі завуць Сулейман Доўбаш, другога — Халід Доўбаш.

Сулейман пацвердзіў, што ягонае беларускае імя — Іван.

Абодва адказалі на пытанні карэспандэнта Свабоды наконт іх магчымай датычнасці да сённяшніх тэрактаў у Бруселі.

Сулейман Доўбаш напісаў:

«Гэтыя артыкулы — чарговая жоўтая прэса і бяздумныя спробы ўбогіх журналістаў атрымаць чарговую „зорачку“. Першы артыкул выйшаў 14 сакавіка. Нас там запісалі ў смяротнікі, пры гэтым нас не шукала паліцыя, нам ніхто нават не тэлефанаваў. Не лічыце дзіўным? Інфармацыя ж ад спецслужбаў правераная. Акрамя таго, для супрацоўнікаў паліцыі не складзе цяжкасці праверыць, выязджалі мы ў Сірыю ці не.

На дадзены момант мы звярнуліся ў спецслужбы па тлумачэнне сітуацыі. Там нам адказалі, што нічога падобнага ім не вядома і супраць нас яны нічога не маюць.

І самае галоўнае, калі мы смяротнікі — чаму мы жывыя цяпер? Калі мы тэрарысты — чаму нас не арыштавалі?»

Халід Доўбаш адказаў на пытанне, ці ведае ён Марата Юнусава:

«Дзякуй за ваш клопат, у вашай шчырасьці я ані не сумняваюся. Зразумейце адно важнае правіла — я не буду апраўдвацца перад вашымі здагадкамі. Калі ў вас ёсць доказы, што я нейкім чынам з ім звязаны, або ўваходзіў з ім у кантакт, ці стаяў з ім на адной вуліцы, і вы іх прадставіце мне, тады я буду лічыць дарэчным вам адказаць... А паколькі ў вас такой інфармацыі няма і ніколі яе ў вас не будзе, я не стану апускацца на ўзровень абвяржэння вашых выдумак».

Абодва заявілі, што жывуць у Бельгіі і ніколі не мелі праблемаў з мясцовымі спецслужбамі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео