BE RU EN
rss facebook twitter

Пратэст таксістаў у Гродне: "Самі прыдумалі – самі плаціце!"

21.03.2016
Пратэст таксістаў у Гродне: "Самі прыдумалі – самі плаціце!"
belsat.eu
Некалькі дзясяткаў таксістаў занеслі свае звароты ў аблвыканкам.

Такім чынам таксісты выказалі сваё стаўленне да абавязковага ўсталявання ў кожную машыну сродкаў кантролю падатковых органаў (СКПО). Гэта робіцца без згоды саміх таксістаў ды за іх кошт: апарат абыдзецца ў Br 3,5–4 млн, а яго абаненцкае абслугоўванне – у Br 75 тыс. штомесяц.

«Мы хочам данесці ўладам, што для нас гэта непрымальна», – тлумачыць удзельнік ініцыятывы Сяргей Верамеенка. – «Мы не ў стане аплаціць іхныя новыя сродкі кантролю. Самі прыдумалі – хай самі і аплочваюць!».

Яшчэ адно новаўвядзенне – абавязковыя тэрміналы для разліку банкаўскімі карткамі ў кожным аўто. Пастанова аб гэтым уступіла ў дзеянне яшчэ з 1 студзеня 2016 году, але пакуль падаткавікі таксістаў яшчэ не штрафуюць за адсутнасць апарату, таму шмат хто яшчэ не сутыкнуўся з праблемай, паведамляе Белсат.

Пры гэтым набываць кіроўцаў змушаюць расейскія тэрміналы, якія каштуюць па 4 мільёны рублёў, а не польскія, скажам, якія можна прыдбаць ад…5 еўра. Як доказ таксісты далучаюць да зваротаў копіі старонак польскіх інтэрнэт-аўкцыёнаў.

«У Горадні багата таксістаў, так ніхто дакладна не падлічыў», – працягвае Верамеенка. – «Адзін толькі радыёканал, праз які людзі збіраліся і дамаўляліся, налічвае больш за 1000 чалавек. Таму некалькі тысячаў набярэцца. Уявіце, колькі незадаволеных».

Таксісты дамовіліся, што зноўку збяруцца на наступную акцыю праз тыдзень – у панядзелак 28 сакавіка а 12:00

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео