BE RU EN
rss facebook twitter

Каталікі, пратэстанты і ўніяты сёння адзначаюць Вербніцу

20.03.2016
Каталікі, пратэстанты і ўніяты сёння адзначаюць Вербніцу
Вербніцу каталікі называюць таксама Пальмовай нядзеляй, а пратэстанты — кветканоснай нядзеляй.

Свята ўстаноўлена ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.

Наступны тыдзень — Страсны (Вялікі), у ім — Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота. Вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста і рыхтуюцца да свята Яго ўваскрашэння.

Вялікдзень рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты будуць адзначаць 27 сакавіка.

Праваслаўныя адсвяткуюць Вербніцу праз месяц, 24 красавіка. А Вялікдзень сёлета прыпадае ў праваслаўных на 1 мая.

У 2017 г. Вялікдзень будзем святкаваць усе разам — 16 красавіка.

Наступныя гады розніца ў Вялікаднях будзе складаць тыдзень, паведамляе "Наша ніва".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео