BE RU EN
rss facebook twitter

Улады Віцебска забаранілі Дзень Волі

18.03.2016
Улады Віцебска забаранілі Дзень Волі
bnp.by
Мэрыя не дазваляе сход, бо ў арганізатараў няма дамовы з міліцыяй на абслугоўванне акцыі.

Міліцыя не хоча абслугоўваць акцыю, бо яе не дазволіла мэрыя.

Віцебскія актывісты БНФ планавалі сабрацца сёлета ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў у суботу, 26 сакавіка. Аднак намесніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну адмовіла заяўніку Канстанціну Смолікаву.

У заяве на правядзенне ўрачыстага сходу ён напісаў, што актывісты плануюць выкарыстаць сцягі, транспаранты, гукаўзмацняльную апаратуру. Спадар Смолікаў лічыць, што ўлады парушаюць закон:

«Права на сходы – гэта нашае неад’емнае права, аднак яго ў чарговы раз абмежавалі нашыя мясцовыя ўлады».

«У лісце за подпісам спадарыні Ляпёшкінай, намесніцы кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну, гаворыцца, што нам забаронена святкаваць Дзень Волі, бо «да заявы не прыкладзеныя дамовы, прадугледжаныя артыкулам 3 рашэння Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэту ад 10 ліпеня 2009 года № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску». Прадстаўніца ўладаў гэтым разам нават не абцяжарыла сябе пералікам адсутных дамоваў, як бывала раней», – распавёў Смолікаў праваабарончаму цэнтру «Вясна».

Паводле рашэння № 881, заяўнікам неабходна прыкладаць да сваіх зваротаў дамовы на абслугоўванне масавых вулічных мерапрыемстваў камунальнымі службамі, медыкамі і міліцыяй.

Гарадская паліклініка №1 і абласная міліцэйская ўправа – структуры, пра якія напісана ў тым самым рашэнні гарвыканкама, яшчэ ніводнага разу не падпісалі дамоваў з актывістамі. Кіраўніцтва паліклінікі заўжды спасылаецца ў адмовах на занятасць медперсаналу, а міліцэйскае начальства тлумачыць адмовы тым, што «абслугоўваць акцыі» супрацоўнікі будуць толькі пасля таго, як на гэтыя акцыі заяўнікамі будзе атрыманы дазвол.

Згаданае рашэння прынялі сем гадоў таму. З тае пары актывісты ходзяць па зачараваным коле: у горадзе пакуль не было дазволена аніводнай акцыі з ініцыятывы прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. За правядзенне акцыяў без дазволу партыйцам даюць штрафы і суткі, паведамляе Белсат.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео