BE RU EN
rss facebook twitter

Украінскага музыку не пусцілі ў Беларусь, бо яму забаронены ўезд у Расію?

18.03.2016
Украінскага музыку не пусцілі ў Беларусь, бо яму забаронены ўезд у Расію?
gordonua.com
Лідэру ўкраінскага гурту «Фіолет» Сяргея Мартынюка не прапусцілі ў Беларусь, дзе ён меўся даць тры канцэрты.

18 сакавіка Сяргей Мартынюк кіраваўся з Луцку ў Брэст, дзе меўся даць канцэрт у межах туру свайго сольнага праекту «Піаноакустика», але беларускія памежнікі адмовілі ўкраінскаму музыканту ва ўездзе ў краіну. «Супрацоўнікі беларускай мытні патлумачылі, што забарона на ўезд дзейнічае ў сувязі з адпаведным рашэннем Расейскай Федэрацыі, якая пашыраецца і на тэрыторыі Беларусі», – напісаў Сяргей у афіцыйнай суполцы гурту. Запланаваныя канцэрты ў Брэсце, Мінску ды Віцебску давялося адмяніць.

«Сяргея проста ссадзілі з рэйсавага аўтобусу на мяжы і сказалі, што забарона на ягоны ўезд распаўсюджваецца на ўсе краіны Мытнага саюзу, – распавёў Tuzin.fm арганізатар канцэрту Сяргея Мартынюка ў Брэсце Зміцер Назараў. – Я адразу ж патэлефанаваў у Памежны камітэт, але там мне адно толькі параілі шукаць ініцыятара забароны. Звярнуўся ў аддзел па міграцыі, там сказалі, што інфармацыяй, датычнай гэтай асобы, не валодаюць. Відавочна, што ў беларусаў прэтэнзій да яго няма, ён праходзіць па спісах ад Расіі. Цяпер будзем рабіць запыты ва ўкраінскае консульства, каб дапамагчымся скасавання забароны, бо тут церпяць беларуска-ўкраінскія сувязі». Усе квіткі на сённяшні канцэрт украінскага музыка ў Брэсце былі прададзеныя. Арганізатары выступу пацярпелі фінансавыя страты, цяпер яны будуць вымушаны вяртаць грошы за квіткі.

«Не бяруся сказаць за што дакладна мяне занеслі ў гэты спіс – можа за Майдан, можа за“Бандэрштат”, можа за песні, прысвечаныя ўкраінскім жаўнерам», – зазначыў у каментары для Tuzin.fm Сяргей Мартынюк. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео