BE RU EN
rss facebook twitter

Сотні тысяч чалавек пераведзены на няпоўны працоўны тыдзень (відэа)

18.03.2016
Сотні тысяч чалавек пераведзены на няпоўны працоўны тыдзень (відэа)
belarus-mtz.by
Толькі ў Мінску ў рэжыме няпоўнага тыдня працуюць сёння больш за 100 тыс. чалавек.

На Брэстчыне на скарочаны рэжым працы пераведзена ажно 65 тыс. працаўнікоў. Падобная сітуацыя склалася і ў іншых рэгіёнах краіны. Толькі асобныя дзяржаўныя прадпрыемствы працягваюць працаваць напоўніцу.

АЛЯКСАНДР ЯРАШУК, КАНГРЭС ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПРАФСАЮЗАЎ БЕЛАРУСІ: «На Беларуськаліі сітуацыя не крытычная, хоць, канечне, там ёсць свае праблемы. І не зусім кепска сітуацыя выглядае на нафтаперапрацоўчых заводах краіны, на «Гродна Азот». Але калі агулам казаць пра сітуацыю ў эканоміцы, то яна мае ўстойлівую тэндэнцыю да пагаршэння».

Летась, калі крызіс толькі пачынаўся, у Беларусі налічвалася каля 256 тыс. чалавек, што працавалі ў рэжыме няпоўнай занятасці. А сёлета паводлеМінпрацы падобных выпадкаў стала болей у тры разы. Нягледзячы на скарачэнне вытворчасці, складскія запасы працягваюць расці і перавысілі Br 35 трлн. У выніку колькасць прадпрыемстваў, якія затрымліваць заробкі сваім працаўнікам на пачатак году вырасла да 153.

Крызіс – усурʼёз і надоўга. Сваё бачанне яго развязання кіраўніцтва краіны абазначыла ва ўказе № 78, які закліканы падвысіць эфектыўнасць сацыяльна-эканамічнага комплексу. На гэтым тыдні ўрад падкарэктуе дырэктыўныя паказнікі і давядзе іх да дзяржорганаў. Але гэтая практыка ўжо раней прадэманстравала сваю нізкую эфектыўнасць, паведамляе Белсат.

ВАДЗІМ ІОСУБ, «ALPARI»: «Рэакцыя ўладаў на крызіс не зусім адэкватная. З аднаго боку прымаюцца нейкія захады, яны часта палавінчатыя. Прымаюцца нейкія ўказы, меры, нават шэраг мераў. Але размова ідзе не пра сістэмныя захады, захады эпізадычныя, якія аніяк не закранаюць падставы таго, што нас прывяло ў незайздросную цякучую сітуацыю».

Сярод іншых захадаў ураду – выпуск валютных аблігацыяў на ўнутраным рынку, атрыманне максімальнай выгады ад расейскай нафты, а таксама істотныя скарачэнні выдаткаў бюджэту. Разлічвацца з ранейшымі крэдытамі ўрадоўцы маюць намер праз атрыманне новых пазыкаў – рэфінансаванне.

ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: «Калі мы цяпер проста возьмем мільён альбо мільярд крэдытаў, гэта аніяк не зменіць сітуацыю. Бо галоўнае – эфектыўнасць эканамічнай сістэмы, галоўнае, каб працавалі ўсе інструменты, усе віды бізнесу: прыватныя, дзяржаўныя – каму што падабаецца. А гэта – узяў крэдыт –прафурсеціў, навёў марафет на месяц ці на два тыдні, гэта абсалютна неперспектыўны варыянт».

Сёлета Беларусь павінна выплаціць замежным крэдыторам больш за $ 3 млрд. Сума падобная, што і летась. Але эканамічная канʼюктура зусім іншая. Што засталося без зменаў – дык гэта няздольнасць краіны самастойна, без рэфінансавання абслугоўваць свае пазыкі. Вось толькі замежныя крэдыторы патрабуюць пры выдзяленні сродкаў канкрэтныя паслядоўныя рэформы.

ВАДЗІМ ІОСУБ, «ALPARI»: «Кіраўніцтва краіны пагаджаецца на пэўныя змены, але як толькі сітуацыя змяняецца да лепшага, як толькі кіраўніцтва краіны атрымлівае магчымасць трохі лепей уздыхнуць, то тут жа пра гэтыя рэформы забываецца. Праў такія цыклы мы праходзілі ўжо некалькі разоў, таму і ў гэты раз няма гарантыяў, што шлях рэформаў будзе пройдзены да канца».

Але калі крызіс зацягнецца, то атрымаць новыя крэдыты будзе ўсё складаней. Выклікі, якія стаяць цяпер перад эканомікай краіны зусім іншыя чым тыя, што былі падчас ранейшых крызісаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео