BE RU EN
rss facebook twitter

Мінкульт не хоча супрацоўнічаць з "Арт Сядзібай", каб пашыраць беларускую культуру (відэа)

18.03.2016
Мінкульт не хоча супрацоўнічаць з "Арт Сядзібай", каб пашыраць беларускую культуру (відэа)
belsat.eu
Міністэрства культуры Беларусі адмовілася супрацоўнічаць у рэалізацыі шэрагу праектаў з некамерцыйнай арганізацыяй «Арт Сядзіба», якая папулярызуе нацыянальную культуру.

Пра гэта на форуме «Арт Сядзібы» 18 сакавіка ў Мінску паведаміў кіраўнік арганізацыі Павел Белавус.

Паводле яго слоў, раней сябры «Арт Сядзібы» звярнуліся ў Міністэрства культуры з прапановай абʼяднаць намаганні, каб правесці ў межах Года культуры такія імпрэзы, як «Дзень вышыванкі», «Свята роднай мовы», «Спеўны сход», якія раней арганізацыя праводзіла самастойна, піша БелаПАН.

«Сёння нам адказала намеснік міністра культуры Ірына Дрыга. Фактычна адказала, што ў міністэрства запланаваныя свае імпрэзы і мы ім не падыходзім», – адзначыў Белавус.

Сёлета ў канцы студзеня Савет міністраў пастановай № 51 зацвердзіў план імпрэзаў, прымеркаваных да Года культуры. Да дакументу, які быў апублікаваны на сайце ўраду, прыкладаўся спіс імпрэзаў, сярод якіх ёсць »Дзень вышыванкі». Выканаўцамі праекту «Дня вышыванкі», які запланавана правесці летам, пазначаны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Мінгарвыканкам, адзначае Белсат.

У той жа час «Дзень вышыванкі» – гэта фестываль, канцэпцыю і фармат якога распрацаваў каардынатар «Арт Сядзібы» Мікіта Броўка. Першыя дзве імпрэзы прайшлі ў кастрычніку і снежні 2014 года ў Мінску пад эгідай «Арт Сядзібы» і Асамблеі недзяржаўных арганізацыяў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео