BE RU EN
rss facebook twitter

Спроба заблакаваць у Беларусі Skype і Viber выкліча "гонку ўзбраенняў"

16.03.2016
Спроба заблакаваць у Беларусі Skype і Viber выкліча "гонку ўзбраенняў"
varjag.net
Дзяржава ўзмацняе кантроль за IP-тэлефаніяй.

Указам прэзідэнта ад 15 сакавіка 2016 года № 98 «Аб удасканаленні парадку перадачы паведамленняў электрасувязі» ствараецца «сістэма процідзеяння парушэнням парадку пропуску трафіку на сетках электрасувязі».

На сайце Нацыянальнага прававога партала, паведамляе Наша ніва, даецца кароткае тлумачэнне дакумента. Паводле яго, беларусам «забараняецца выкарыстоўваць праграмныя і тэхнічныя сродкі … для пераўтварэння пратакола абмену дадзенымі … з выкарыстаннем абаненцкіх нумароў, якія не належаць абаненту».

Калі ўсё ж карыстальнік спрабуе парушыць новыя правілы, правайдар мусіць заблакаваць трафік тэлефаніі па IP-пратаколу.

Аператыўна-аналітычны цэнтры пры прэзідэнце, які будзе каардынаваць новаўвядзенне, пакуль не каментуе ўказ.

Выглядае, што сутнасць указа менавіта ў дадатковым кантролі за IP-тэлефаніяй ці нават яе абмежаванні або забароне. Што гэта за тэхналогія? Па ёй, напрыклад, працуюць такія папулярныя праграмы, як «Вайбер» і «Скайп».

Раней «Белтэлекам» заклікаў да ўкаранення замест іх сваёй праграмы, «Максіфон». Яна працуе па тым жа прынцыпе, «прывязваючы» акаўнт карыстальніка да стацыянарнага нумару тэлефона.

“З указа незразумела: улады хочуць ўсю IP-тэлефанію заблакаваць (але гэта гучыць як трызненне, паколькі яе выкарыстоўваюць як хлеб і паветра літаральна ўсе), альбо хочуць забараніць званкі толькі са Skype на рэальныя нумары.Першы варыянт наогул гучыць дзіка, паколькі IP-тэлефанія на ўсю моц выкарыстоўваецца ў IT, убудавана ў іншыя прадукты. Указ не дае мне адказы на гэтыя пытанні, – расказаў спецыяліст па шыфраванні Беларускай праўдзе. – Калі хочуць забараніць званкі з IP на тэлефоны – яшчэ паўбяды, але незразумела, як гэтага забароны будуць дамагацца тэхнічна".

“Забараніць усе месенджэры вельмі і вельмі складана. Спроба іх забараніць выкліча "the arms race", або "гонку ўзбраенняў" – большасць карыстальнікаў знойдуць абыходныя шляхі. Справа ў тым, што зашыфраваныя дадзеныя (тэкст, фота, відэа – не важна што) ўяўляюць сабой шум у інтэрнэце, ты бачыш набор нейкіх дадзеных у сціснутым выглядзе, але не можаш адрозніць – што канкрэтна. У агульным выпадку гэта нельга заблакаваць. Google, усе сучасныя сайты таксама шыфруюцца, працуюць не па адкрытым пратаколам", – адзначае спецыяліст.

“Для большасці звычайных людзей (зносіны паміж маці і дачкой, якая вучыцца за мяжой) можна заблакаваць IP-тэлефанію, але спецыялісты заўсёды знойдуць абыходныя шляхі. Любы зашыфраваны канал – проста набор нейкіх дадзеных, у якіх вельмі цяжка разабрацца", – кажа эксперт.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео