BE RU EN
rss facebook twitter

Памёр беларускі палітвязень часоў СССР Сяргей Ханжанкоў

16.03.2016
Памёр беларускі палітвязень часоў СССР Сяргей Ханжанкоў
Фота: "Белгазета"
Не рэабілітаваны і рэабілітацыі ніколі не дамагаўся.

Пра смерць былога палітвязня і грамадскага актывіста Сяргей Ханжанкова «Радыё Свабода» паведаміла яго жонка Алена Скам’янава.

«Ён памёр у сваёй хаце ў Менску пасля цяжкай хваробы а 10 гадзіне раніцы. Калі пахаванне, пакуль невядома»,— сказала ўдава.

Сяргей Ханжанкоў нарадзіўся 13 сакавіка 1942 году ў пасёлку Усьць-Уціны Магаданскай вобласці ў сям’і былых палітзняволеных (бацька быў асуджаны ў 1935-м, дзед па матчынай лініі — у 1929-м). У 1955-м сям’і дазволілі вярнуцца ў Менск.

З 1959-га Сяргей Ханжанкоў — студэнт гідратэхнічнага факультэту Беларускага палітэхнічнага інстытуту.

27 траўня 1963 году яго і ягоных сяброў арыштавалі савецкія спецворганы. 7 кастрычніка таго ж году засуджаны за «спробу зрабіць дыверсію» і «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў лагераў.

З сябрамі Ханжанкоў хацеў узарваць менскую вежу-глушылку, але быў выкрыты ўладамі.

Пасля вызвалення з лагераў у 1973-м вярнуўся ў Менск. Працаваў інжынерам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання аўтадарог, на заводзе імя Кірава. З 2002-га на пенсіі. Удзельнік I-га з’езду палітзняволеных (жнівень 1990-га, Санкт-Пецярбург).

Не рэабілітаваны і рэабілітацыі ніколі не дамагаўся.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео