BE RU EN
rss facebook twitter

Інтэрв’ю Юрыя Чыжа, публікацыі якога ён не хацеў, пакуль быў на волі

15.03.2016
Інтэрв’ю Юрыя Чыжа, публікацыі якога ён не хацеў, пакуль быў на волі
Юрыя Чыжа затрымалі вечарам 11 сакавіка. Праз два дні КДБ паведаміў, што бізнесмена падазраюць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Яму пагражае да сямі гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.

“Гэтае інтэрв’ю ўзгаднялася з Юрыем Чыжом некалькі разоў. Нешта дапісвалася, нешта скарачалася. Кожны раз Юрыя Аляксандравіча нібыта ўсё задавальняла, але… Ён прасіў пачакаць… Цяпер адкладваць ужо няма куды. Здарылася тое, чаго, верагодна, баяўся і сам Чыж”, - піша ў прадмове да тэкста журналістка "Народнай волі" Марына Коктыш.

Вось некаторыя ўрыўкі з размовы:

НВ: Як вы думаеце, чаму беларускія бізнесмены часта баяцца выказваць сваю пазіцыю альбо каментаваць нейкія вострыя тэмы, напрыклад, карупцыю?

Чыж: А вы многа бачылі расійскіх бізнесменаў, якія актыўна займаюцца такімі рэчамі?

НВ: Той жа Алег Цінькоў, напрыклад, часта раздае характарыстыкі чыноўнікам не асабліва саромеючыся ў выразах…

Чыж: Не думаю, што ён так бяздумна да гэтага падыходзіць. І потым, бізнес у яго, скажам так, з пэўным імунітэтам. А нашы беларускія прадпрымальнікі не асабліва выказваюцца, таму што, відаць, у нас і неабходнасці такой вострай няма. Беларускі бізнес у плане сацыяльнай безадказнасці не такі, як ва Украіне, ці Расіі. Мы ўсе на віду, побач. Не рызыкуюць, вось і ўсё…

НВ: Членаў ураду часта пытаюць, калі адновіцца ўздым эканомікі і будзе расці дабрабыт людзей? Вы ведаеце, што для гэтага неабходна зрабіць?

Чыж: Прыбраць 70-80 % пустых нарадаў. Чыноўнікаў як мінімум палову яшчэ скараціць. І даць больш самастойнасці прадпрымальнікам. У нас такая складаная нарматыўна-рэгламентуючая база, што ў людзей не хапае ні часу, ні жадання дасканальна ў ёй разабрацца. Ужо патанулі ва ўсім гэтым! Яшчэ 10-15 гадоў таму шмат якія рэчы было нашмат прасцей зрабіць. Цяпер заканадаўства стала больш жорсткім, шэраг нарматыўна-заканадаўчых дакументаў супярэчаць адзін аднаму. Узнікае проста юрыдычны калапс. Рэалізуючы шэраг праектаў, прыходзіцца выходзіць нават на прэзідэнцкія ўказы, а гэта ненармальна.

Яшчэ дрэнна, што ніхто з чыноўнікаў не хоча браць на сябе адказнасць Шэраг кантралюючых органаў проста не аб’ехаць! А яшчэ пакрытыкуеш каго…

НВ: Да пабачэння, бізнес?

Чыж: Дзякуй Богу, да такіх крайнасцяў не даходзіць. Проста ўціхую, як кажуць, зліваюць. Будуюць перад табой непрабіўныя сцены. Нават чыноўнікі сярэдняга ўзроўню не гідзяцца займацца гэтым.

НВ: Чыноўнікі - ворагі бізнесу?

Чыж: Нядобразычліўцы, скажам так.

НВ: Вас не крыўдзіць, калі кажуць, што Чыж свой бізнес пабудаваў шмат у чым дзякуючы сімпатыям зверху, атрымаўшы прэферэнцыі на шмат якія рэчы?

Чыж: На чужы раток не накінеш платок… А што тычыцца прэферэнцый, то ідзіце вазьміце беларускія клубы на ўтрыманне - вам таксама такія прэферэнцыі дадуць. Але нешта жадаючых асабліва няма. Усё, што я раблю, празрыстае і адкрытае.

НВ: Вы па натуры аптыміст?

Чыж: І аптыміст, і песіміст, і філосаф. У залежнасці ад сітуацыі. Цяпер лаўлю сябе на думцы, што іншым разам часцяком рублю праекты, раскладваючы іх на мінусы і плюсы. Раней, калі бачыў хоць адзін плюс, браўся за рэалізацыю. А цяпер - не. Ёсць рэчы, якія я ў жыцці ніколі не стану рабіць. Няма ў мяне жадання зарабіць вялікія грошы любымі сродкамі. У бізнесе, як і ў жыцці, ёсць пэўная мяжа, якую нельга перакрочыць. А калі ўжо перайшоў - нішто не можа цябе апраўдаць. Нешта мы на такую далікатную тэму выйшлі… Для такой размовы патрэбны асаблівы настрой, каб нічога не адцягвала ўвагу… А тут - куча праблем, якія трэба вырашаць…

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео