BE RU EN
rss facebook twitter

Праваслаўныя адзначаюць Даравальную нядзелю

13.03.2016
Праваслаўныя адзначаюць Даравальную нядзелю
Праваслаўныя хрысціяне сёння адзначаюць Даравальную нядзелю — гэта апошні дзень перад Вялікім пастом, калі хрысціяне асабліва засяроджваюцца на духоўным баку жыцця.

У храмах падчас вечаровага набажэнства здзяйсняецца чын даравання.

Традыцыя прасіць адзін у аднаго даравання перад велікодным пастом ідзе ад звычая старажытных егіпецкіх манахаў, якія ў гэты дзень разыходзіліся па пустыні, каб цалкам засяродзіцца на малітвах. Яны разыходзіліся па адным і праводзілі ў самоце ўсе сорак дзён Вялікага паста. Здаралася, што некаторыя не вярталіся, бо гінулі. Таму перад тым, як разысціся, манахі даравалі адзін аднаму ўсе наўмысныя і ненаўмысныя крыўды, як перад смерцю.

З цягам часу традыцыя прасіць даравання адзін у аднаго стала ўсеагульнай і замацавалася ў хрысціянаў.

У гэты дзень таксама прынята наведваць магілы продкаў, каб у думках пакаяцца за некалі нанесеныя крыўды.

Дазваляецца спажываць скаромную ежу, але без мяса. А з панядзелка пачынаецца сам Вялікі пост, падчас якога вернікі рыхтуюцца да сустрэчы Уваскрэсення Хрыстовага, паведамляе "Еўрарадыё".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео