BE RU EN
rss facebook twitter

Кадэт з "Пагоняй" забраў дакументы з вучылішча

13.03.2016
Кадэт з "Пагоняй" забраў дакументы з вучылішча
Адзін з удзельнікаў акцыі са здымкамі ў майках з “Пагоняй” забраў дакументы з Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі.

Нагадаем, у кастрычніку 2015 года ў сацсетцы "ВКонтакте" з’явіўся здымак кадэтаў Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі пад Баранавічамі: хлопцы апранулі на сябе майкі з Пагоняй і сфатаграфаваліся. Хлопцаў збіраліся адлічыць з вучэльні, але розгалас у СМІ і сацыяльная кампанія перашкодзілі гэтаму.

Аднак адзін з удзельнікаў той акцыі ўсё ж забраў дакументы з Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі.

"Я сышоў з вучылішча, а астатнія, хто быў на фота, засталіся там", — расказаў Intex-press былы кадэт Мікіта.

Хэштэг #пагоняпобач быў названы "Асамблеяй недзяржаўных арганізацый Беларусі" лепшай кампаніяй салідарнасці краіны ў 2015 годзе. Даведаўшыся, что Мікіту збіраюцца перадаць ўзнагароду "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці", яго бацькі выказаліся катэгарычна супраць.

Маці юнака не хоча, каб той нават кантактаваў са СМІ, бо баіцца, што гэта кепска адаб’ецца на лёсе хлопца. Маці папрасіла, каб журналісты больш не турбавалі іх сям’ю і нават не заходзілі "ВКонтакте" на старонку Мікіты, паведамляе “Наша ніва”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео