BE RU EN
rss facebook twitter

Мараторыю на смяротнае пакаранне перашкодзілі санкцыі Еўрасаюза?

11.03.2016
Мараторыю на смяротнае пакаранне перашкодзілі санкцыі  Еўрасаюза?
tut.by
Такую тэзу выказаў кiраўнік працоўнай групы па пытаннях смяротнага пакарання Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, былы суддзя Мікалай Самасейка.

Прадстаўнікi СМІ не прысутнічалі на асноўнай частцы міжнароднай канферэнцыі “Смяротнае пакаранне: пераадоленне рознагалоссяў”, якую праводзілі МЗС Беларусі сумесна з прадстаўніцтвам ААН. Такая ініцыятыва беларускага знешнепалітычнага ведамства выклікала здзіўленне ў прафесійнай супольнасці.

Дзіўнае рашэнне, бо нічога звышнатуральнага на другой, закрытай ад журналістаў, частцы там не сказалі, адзначае Радыё Рацыя. Заўважыў у праекце «Месца для прэсы» Міхаіл Мацкевіч з цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, які ад сваёй арганізацыі прысутнічаў на канферэнцыі.

– Тое, што адбылося, як мне падаецца, дасць пэўнае непаразуменне паміж журналістамі, прэсай, і МЗС. Насамрэч, крамольнага нічога не было. Галоўную тэзу, якую б трэба было вынесці з гэтай канферэнцыі, агучыў Мікалай Самасейка – дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Ён выказаў меркаванне, што дыялог, змена смяротнага пакарання ў 2010 годзе не адбыліся з прычыны ўвядзення Еўрасаюзам санкцый.

Працэс увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне прыпынілі санкцыі Еўрасаюза супраць Беларусі ў 2010 годзе. Такую тэзу выказаў кiраўнік працоўнай групы па пытаннях смяротнага пакарання Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, былы суддзя Мікалай Самасейка. Такі асноўны вынік, паводле Міхаіла Мацкевіча з цэнтра Lawtrend, другой панелі міжнароднай канферэнцыі. І, паводле Міхаіла Мацкевіча, выказванні беларускіх чыноўнікаў па-рознаму можна трактаваць.

– Гэта выглядае наступным чынам: дайце нам што-небудзь і мы не будзем расстрэльваць сваіх грамадзянаў. Таму гэтае пытанне ўжо дзесьці гадоў 20 існуе. Яно абмяркоўваецца. Сам Мікалай Самасейка падчас канферэнцыі пералічваў мерапрыемствы ў межах супрацы. Але цягам 20 гадоў і цяпер ніякай размовы пра ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне не адбываецца.

Беларускі дэпутат і кіраўнік працоўнай групы па пытаннях смяротнага пакарання Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Мікалай Самасейка заявіў, што смяротнае пакаранне ў Беларусі існуе паводле рэферэндуму 1996 года, калі больш за 80% беларусаў выказаліся за яго захаванне. Але з таго часу беларусы змяніліся, і ўжо вырасла новае пакаленне – каментуе старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі

– Можна спрачацца з тымі высновамі, якія агучылі выступоўцы дзяржавы, што большасць беларусаў падтрымлівае смяротнае пакаранне. Можа гэта і большасць, але абсалютна недастатковая. Бо якраз апошнія сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што грамадская думка па гэтым пытанні значна змянілася. І значная частка беларускага грамадства на сённяшні дзень выступае супраць смяротнага пакарання. Гэта значыць, што прыйшоў час палітычных рашэнняў.

У Мінск на міжнародную канферэнцыю пра праблемы смяротнага пакарання прыбылі прадстаўнікі розных галін беларускай улады, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, духавенства і многіх дыпламатычных місій. Сярод удзельнікаў мерапрыемства — спецыяльны прадстаўнік Еўрасаюза па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс, спецдакладчык Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні, а таксама іншыя еўрапейскія і беларускія чыноўнікі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео