BE RU EN
rss facebook twitter

Намеснік кіраўніка МЗС: Большасць беларусаў падтрымлівае захаванне смяротнай кары

10.03.2016
Намеснік кіраўніка МЗС: Большасць беларусаў падтрымлівае захаванне смяротнай кары
Reuters
Большасць насельніцтва Беларусі па-ранейшаму падтрымлівае захаванне ў краіне смяротнай кары, заявіў намміністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў на міжнароднай канферэнцыі, што праходзіць у Мінску.

"Як усім нам добра вядома, большасць беларускіх грамадзян на рэферэндуме 1996 года выказалася за захаванне смяротнага пакарання. І неаднаразовыя сацыялагічныя апытанні, якія праводзіліся, сведчаць пра тое, што смяротнае пакаранне па-ранейшаму па-рознаму ўспрымаецца ў грамадстве і па-ранейшаму маецца большасць прыхільнікаў яго захавання. Намі гэты факт ігнаравацца не можа і не будзе, у тым ліку і ў кантэксце нашага дыялогу з нашымі вельмішаноўнымі еўрапейскімі партнёрамі", — заявіў Рыбакоў.

Ён нагадаў, што ў айчынным заканадаўстве замацаваны часовы характар прымянення смяротнай кары, і адзначыў, што ў краіне пры ўжыванні пакаранняў дзейнічаюць больш жорсткія абмежаванні, чым устаноўленыя для смяротнага пакарання ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.

"Наша краіна займае на міжнароднай арэне ўзважаную пазіцыю па пытанні прымянення смяротнай кары. Пры разглядзе Генасамблеяй ААН пытання пра мараторый на смяротную кару мы традыцыйна ўстрымліваемся пры галасаванні", — сказаў Рыбакоў.

Намеснік міністра адзначыў, што Беларусь гатова абмяркоўваць пытанні смяротнага пакарання, але "рашэнне любых праблем варта шукаць не ў плоскасці канфрантацыі, а шляхам паважлівага дыялогу, улічваючы асаблівасці і нацыянальныя інтарэсы краіны", перадае БелаПАН.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео