BE RU EN
rss facebook twitter

У Японіі ўпершыню выдалі падручнік беларускай мовы

09.03.2016
У Японіі ўпершыню выдалі падручнік беларускай мовы
Кніга стала плёнам сумеснай працы беларуска-японскага калектыву мовазнаўцаў.

Над першай часткай азнаямляльна-пачатковага курсу беларускай мовы для японцаў супольна працавалі дацэнтка БДУ Таццяна Рамза (дацэнт БДУ), прафесар Цукубскага ўніверсітэту Тасінобу Усуяма ды ўласна Сіёры Кіёсава, аспірантка літаратуры і лінгвістыкі з той жа высокай школы.

Гэтую інфармацыю на прыватнай старонцы Кіёсавы, якая вывучала беларускую мову ў БДУ, адзначае Радыё Рацыя.

Кніга мае стацца навучальным дапаможнікам у цэнтры замежных моваў Цукубскага ўніверсітэта.

Падручнік складзены на аснове распрацаваных матэрыялаў па прадмеце «Славянскія мовы і культуры», які выкладаўся на факультэце гуманітарных навук Цукубскага ўніверсітэту ў 2015 годзе.

«Гэтая кніга з’яўляецца першым практычным падручнікам пачатковага курсу беларускай мовы ў Японіі», – піша Сіоры Кіасава.

Падручнік атрымаў цудоўную назву «Спрабуйма!». Спадзяюся, што гэтая першая «спроба» вывучэння беларускай мовы кожным зацікаўленым японскім чытачом перарасце надалей у глыбокую цікавасць да культуры, гісторыі ды іншых разнастайных прывабнасцяй Беларусі», – піша лінгвістка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео