BE RU EN
rss facebook twitter

РПЦ хоча знішчыць парк у цэнтры Віцебску, каб пабудаваць царкву паводле праекту «Газпрому»

06.03.2016
РПЦ хоча знішчыць парк у цэнтры Віцебску,  каб пабудаваць царкву паводле праекту «Газпрому»
news.vitebsk.cc
Крыж на адным з апошніх зялёных куткоў у цэнтры Віцебску плануе паставіць праваслаўная царква.

На грошы расійскага «Газпрому» у парку Партызанскай славы збіраюцца пабудаваць макет полацкага Сафійскага сабора ХІ стагоддзя. Пад нож маюць пайсці 206 дрэваў і амаль 5 тыс. квадратных метраў газонаў, паведамляе "Белсат".

«Дрэваў, вядома ж, шмат высекуць. А зялёных зонаў у нас у горадзе не вельмі шмат. Шкада высякаць дрэвы», – кажа жыхарка Віцебску.

«Канешне, мы супраць. Такі парк цудоўны! Вельмі шкада!» – выказваецца іншая жыхарка гораду.

Акрамя экалагічных паўстае і шэраг іншых пытанняў: навошта макет полацкага храму – у Віцебску, калі вакол – столькі неадноўленых уласных помнікаў? Дый будаваць нешта новае ў гістарычным цэнтры забаронена законам, зʼяўленне сабора пярэчыць Генплану гораду. Дакументы ж ад забудоўцаў не вытрымліваюць незалежнай экспертызы, а грамадскія слуханні адбываліся з парушэннямі.

«Можна патрабаваць, каб гэтыя парушэнні былі ліквідаваныя. Фактычна, іх можна ліквідаваць толькі праз правядзенне паўторных грамадскіх абмеркаванняў. Трэба патрабаваць, каб справаздача аб АУНА (Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе) была зробленая якасна», – тлумачыць юрыст, прадстаўнік грамадскага абʼяднанная «Экадом» Рыгор Фёдараў.

У інтэрнэце распачаты збор подпісаў пад заклікам да царкоўных уладаў не знішчаць парк і будаваць царкву ў іншым месцы.

Ініцыятыву каментуе Наталля Атаманава, падпісантка петыцыі ў абарону парку:

«Калі гучна пра нешта заяўляць і калі ўсім быць разам і актыўнічаць – так, гэта можа спрацаваць! У нас у гэта, штопраўда, мала людзей верыць, але так – часам спрацоўвае, часам гэта мае сілу!»

«Зразумейце, што ад таго, што ў Віцебску зʼявіцца яшчэ адзін новы, ужо дваццаць восьмы праваслаўны храм на месцы знішчанага зялёнага масіву, у людзей павагі і любові да веры не дадасца», – мяркуе абаронца парку Сяргей Януковіч.

Бо павага і любоў – як тыя дрэвы – вырошчваюцца гадамі і бяздумнасці не церпяць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео