BE RU EN
rss facebook twitter

Brutto не дазволілі выступіць 27 мая з канцэртам у сталічным Палацы спорту

02.03.2016
Brutto не дазволілі выступіць 27 мая з канцэртам у сталічным Палацы спорту
фота са старонкі Brutto у Facebook
Мінскія ўлады ня выдалі гастрольнае пасведчанне Brutto на заяўлены канцэрт у Палацы спорту.

Сваё вострае жаданне выступаць на Радзіме Сяргей Міхалок абазначыў у звароце пры канцы студзеня 2016-га да ўмоўнага беларускага "міністра культуры". Фактычна пасыл быў адрасаваны не канкрэтнаму чалавеку, які займае цяпер гэтую пасаду, а ўсім мясцовым чыноўнікам, адказным за ідэалогію. Прадусар гурта Антон Азізбекян прыехаў у Мінск з Кіева, дзе цяпер базуецца беларускі гурт, каб падаць адпаведныя дакумэнты ў Мінгарвыканкам. Быў заяўлены выступ у Палацы спорту на 27 траўня.

"Мы вырашылі рабіць канцерт у Палацы спорту, бо гэта была адзіная пляцоўка, якая адказала на пытанне пра наяўнасць свабодных датаў. Мінгарвыканкам нам параіў менавіта яе. Мы абралі 27 траўня, на наступны дзень пасля канцэрту гурта "Звери", каб не разбіраць сцэну і гук з святлом", – распавёў Азізбекян.

Заява гурта разам з тэкстамі была разгледжаная і ў выніку незадаволеная. Але адмова не была звязаная, як у выпадку з Вайцюшкевічам з пунктам, дзе вядзецца пра экстрымізм, гвалт і парнаграфію, і не з уцечкай этэленгліколю, як у выпадку з фэстам "Арт-сядзібы".

"Нам далі адказ са спасылкай на інфармацыю, якую прадаставіў Палац спорту, што дата, якую дала пляцоўка ў выніку апынулася занятай мантажам абсталявання. І сказалі, каб мы выбіралі іншую дату. Ад ідэі правядзеньня канцэрту ў Мінску мы не адмаўляемся – цяпер узгадняем іншую дату. У нас няма адчування бегу па зачараваным коле. І сам я аптыміст ды рэаліст. За намі праўда і мы нічога не парушылі, у адрозьненні ад "Лениграда". Мы пяць год тут не выступалі і хочам спяваць у сваёй краіне. І ў мяне ёсць унутранае адчуванне, што так і будзе. Я яму заўжды давяраю", – кажа Азізбекян.

Сяргей Міхалок з гэтай нагоды запісаў чарговы відэазварот, у якім выказаў упэўненасць, што канцэрт Brutto у Мінску абавязкова адбудзецца. Музыку ўзрушыў таксама факт, што чыноўнікі з выканкаму запрасілі вярнуцца яго разам з жонкай Святланай Зелянкоўскай і сынам Макарам на Радзіму, паведамляе tuzin.fm.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео