BE RU EN
rss facebook twitter

Ананіч не бачыць праблем ва ўзаемаадносінах паміж журналістамі і міліцыяй

02.03.2016
Ананіч не бачыць праблем ва ўзаемаадносінах паміж журналістамі і міліцыяй
У Беларусі дастаткова пляцовак для дыялогу паміж журналістамі і міліцыяй, лічыць міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

У сераду прадстаўнікі незалежных выданняў больш за гадзіну правялі на прыёме ў Міністра інфармацыі, але кажуць, што ніякіх станоўчых навінаў не пачулі.

“Падчас прыёму ў міністра мы перадалі ёй заяву некалькіх соцень журналістаў, подпісы пад якой збіраліся апошнімі днямі. У заяве пералічаны многія факты збіцця і затрымання журналістаў за апошнія 10 гадоў”, – распавёў удзельнік сустрэчы, сябра праўлення ГА “БАЖ” Андрэй Аляксандраў.

У сваю чаргу, по яго словах, Ананіч спрабавала ўсю размову звесці да прыватнага выпадку з Дабравольскім. Так, яна заявіла, што ў сітуацыі з нападам на Дабравольскага яна кіруецца адказам МУС, і што падчас працы ў судзе “Дабравольскім не выкананая працэдура афармлення адносінаў для атрымання інфармацыі”.

“Мы некалькі разоў паўтарылі настойлівую просьбу вялікай колькасці нашых калег – спрыяць стварэнню нейкай пляцоўкі, дзе мы маглі б сустрэцца з прадстаўнікамі МУС і абмеркаваць праблемы, з якімі сутыкаюцца журналісты. Ананіч жа заявіла, што ў Беларусі больш чым дастаткова пляцовак для такога дыялогу, і што любыя журналісцкія аб’яднанні могуць наўпрост звяртацца са сваімі прапановамі да МУС”, – дадае яшчэ адна ўдзельніца сустрэчы Алёна Шарамет.

“Міністр лічыць, што ў нас выдатна працуе заканадаўства, што ў нас цудоўная міліцыя, дзякуючы якой можна не баяцца адпускаць дзяцей на вуліцу. А вось журналісцкім арганізацыям і недзяржаўным СМІ трэба больш увагі надаваць пытанням этыкі і мадэрацыі каментароў на сваіх сайтах, а не абароны правоў журналістаў", – падсумаваў словы Ананіч Аляксандраў.

Нагадаем, што пасля збіцця ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска карэспандэнта TUT.BY Паўла Дабравольскага, незалежныя журналісты звярталіся з калектыўным зваротам да Ананіч і прасілі апроч іншага адрэагаваць на сітуацыю і паспрыяць спыненню практыкі парушэння правоў журналістаў міліцыяй.

Аднак адказ Ананіч і блізка не задаволіў журналістаў. Супрацоўнікі СМІ чакалі, што міністр пацвердзіць недапушчальнасць перашкодаў прафесійнай дзейнасці журналістаў, рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі, і давядзе сваю пазіцыю да МУС і ўсіх яго структурных падраздзяленняў. Але гэтага не адбылося, паведамляе сайт БАЖ.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео