BE RU EN
rss facebook twitter

Першыя пратаколы за мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага

01.03.2016
Першыя пратаколы за мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага
Копію пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні атрымаў па пошце актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў.

Пратакол складзены завочна за ўдзел актывіста ў мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся ў Менску 22 лютага (ч.3 арт.23.34 КаАП РБ – удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

22 лютага індывідуальныя прадпрымальнікі правялі мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ў знак нязгоды з указам №222. Гэты указ, па сутнасці, пакідае іх без працы, уводзячы абавязковую наяўнасць сэртыфікатаў і дакументаў аб якасці тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных у Беларусь з-за мяжы.

Тады ж, як паведаміў праваабаронцам “Вясны” Леанід Кулакоў, на плошчы з’явілася некалькі супрацоўнікаў міліцыі з тэчкамі, якія актыўна запісвалі дадзеныя ўдзельнікаў. Кулакоў паспеў заўважыць, што ў паперах у супрацоўніка міліцыі, які перапісваў пашпартныя дадзеныя актывіста, было запісана 6-7 прозвішчаў. Не выключана, што і іншыя міліцыянты перапісвалі ўдзельнікаў мітынгу.

Дата суду над актывістам пакуль невядомая.

Нагадаем 25 лютага позву для складання пратаколу атрымаў па месцы жыхарства ў Маладэчна грамадскі актывіст Павал Сяргей. Яго выклікалі ў Цэнтральны РУУС Мінска для разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Верагодна, выклік звязаны з удзелам актывіста ў мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся 22 лютага. Актывіст адмовіўся ісці ў РУУС.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео